• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы Сяргея Пыжыкава “У пошуках рая”

Пачатак: 27.07 (17:00)
Палац мастацтва
(Мінск, вул. Казлова, 3)

27 ліпеня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)  адбудзецца адкрыццё выставы Сяргея Пыжыкава “У пошуках рая”.

Сяргей Пыжыкаў дызайнер па адукацыі, выкладчык БНТУ, чалавек, які ў вольны час падарожнічае па мясцінах, некранутых цывілізацыяй, фатограф і рамантык-філосаф. Ён з дзяцінства марыў стаць мастаком. Хоць і ў дастаткова сталым узросце, але гэтая мара ўвасобілася ў жыццё.  З 1989 г. ён рэгулярна бярэ ўдзел ў мастацкіх выставах у Беларусі, Расіі, Германіі. Работы Сяргея Пыжыкава экспанаваліся ў Мінску, Маладзечна, Слуцку, Крупках, Нясвіжы, Міры.

Творы Сяргея Пыжыкава – гэта разважанні аб сусветных праблемах і аб месцы чалавека на планеце. Адначасова, гэта і мроі мастака, у якіх рэальнае пераплятаецца з фантастычным. Сам аўтар кажа, што яго карціны «… адводзяць гледача ў нязведаныя далі, дзе няма месца для мітуслівых думак, але ёсць магчымасць спасцігнуць нешта невытлумачальнае, што схавана ў прыродзе і ў нас саміх».

Пейзажы мастака вельмі разнастайныя: ад родных краявідаў да фантастычных іншапланетных ландшафтаў. Асноўнымі элементамі кампазіцый з’яўляюцца стыхіі-сімвалы: неба, зямля, вада, агонь, аблокі. Метафары, якія выкарыстоўвае мастак, ёмістыя і шматзначныя: дрэвы перацякаюць адно ў адно; вогненная лава трансфармуецца ў драўляны ствол, які сыходзіць у нябёсы; аблокі выступаюць як мост паміж небам і зямлёй. Кожнае палатно выклікае шэраг асацыяцый, праз якія перадаецца асноўная ідэя твора.

Пыжыкаў Сяргей Міхайлавіч

У 1982 годзе скончыў вучобу на кафедры дызайну Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Жыве і працуе ў горадзе Мінску. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў жывапісу, графіцы. Работы аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Англіі, Турцыі, Ізраіля, Швейцарыі, ЗША, Італіі, Канады. Шэраг работ знаходзіцца ў фондах Мастацкага музея города Тулы.

Тэрмін правядзенне выставы: з 27 ліпеня па 6 жніўня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM