• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы творчага аб’яднання “Верасень”

Пачатак: 06.12 (17:00)
Палац мастацтваў
(Мінск, вул. Казлова, 3)

6 снежня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё  мастацкай выставы секцыі “Верасень” Беларускага саюза мастакоў.

“Верасень” быў арганізаваны ў структуры Беларускага саюза мастакоў як творчае аб’яднанне ў 1989 г. Яго ядром сталі вядомыя майстры кніжнай і станковай графікі, творы якіх адрозніваюцца ўласным стылем і высокай выяўленчай культурай, маюць шматлікія рэспубліканскія і міжнародныя ўзнагароды – народны мастак  Рэспублікі Беларусь, акадэмік  Г. Паплаўскі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь С. Волкаў, Н. Паплаўская, Ю. Зайцаў, Я. Жылін, Л. Марчанка, М. Рыжыкаў, М. Казлоў, В. Кліменка, У. Пашчасцеў, Б. Цітовіч, М. Міронаў і інш. Даўно і трывала займаюць сваё месца ў айчыннай культурнай прасторы і іншыя сябры секцыі – У. Шнарэвіч, Н. Сустава, І. Лобан, М. Сенькін, Р. Сіплевіч, К. Паплаўская, З. Эрэнбург,Т. Чарнышова, Т. Царова, А. Каласенцава , Э. Бубашкіна, В. Віткоўская. Вобразная мова, тэматыка і тэхніка мастакоў  аб’яднання заўсёды былі вельмі разнастайныя – ад рэалізму і імпрэсіянізму да сімвалізму і абстракцыі, аднак агульнымі  для іх з’явіліся прынцыпы творчасці – стаўленне да рэчаіснасці, злучэнне сучасных выяўленчых формаў з традыцыямі класічнай эстэтыкі, тонка ўспрынятая сувязь з нацыянальным фальклорам. Больш за 25 гадоў творчай дзейнасці паказалі, што аб’яднанне “Верасень” стала паспяхова рэалізаванай спробай абараніць свой “свет мастака”, маральную каштоўнасць мастацтва, высокую значнасць творчага пачатку.

Можна сказаць, што ў “Верасне” сабраліся мастакі, якія вызнаюць рамантызм у самых розных яго праявах, што ўвабралі рэалістычны пафас і рамантычную эмацыйнасць, характэрныя для 60-80-х гг., якія імкнуцца да лірычных сюжэтаў і вобразных рашэнняў, да літаратурных і культурных асацыяцый. Неабходна адзначыць прыхільнасць “вераснёўцаў” падкрэслена ўнікальным графічным тэхнікам – алоўку, пяру, акварэлі, якія захоўваюць жывы рух рукі мастака. Акрамя гэтага, многія  працуюць у розных варыянтах змешанай тэхнікі, у станковам жывапісе алеем і акрылам, не парываючы з традыцыйнай маляўнічасцю, большую ўвагу надаюць пошукам у вобласці сучаснай мастацкай мовы – умоўнай трансфармацыі формаў, фактуры, дэкаратыўнасці. Яркай індывідуальнасцю стылістычных рашэнняў адрозніваюцца працы  Н. Марчанка, В. Белавусавой-Кірэенка, У. Швайбы, Т. Дзяменцьевай, М. Эрэнбург, С. Шэмета. Для такіх вядомых майстроў графічнага мастацтва, як С. Волкаў, Н. Паплаўская, У. Пашчасцеў, Н. Сустава, Т. Царова, М. Сенькін  справай жыцця стала праца з кнігай, асабліва ў ілюстраванні літаратуры для дзяцей і юнацтва, на якой вырасла не адно пакаленне; іх творчасць шмат у чым паўплывала на развіццё беларускага мастацтва кнігі. Нягледзячы на тое, што менавіта графіка з’яўляецца  для большасці сяброў аб’яднання прыярытэтным кірункам, яны не меней паспяхова рэалізуюць сябе ў дызайне, станковым жывапісе, педагагічнай дзейнасці. У мастацкіх навучальных установах рэспублікі выкладаюць  заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Я. Саковіч, М. Сенькін, І. Лобан, Н. Сустава, У.  Швайба, А. Каласенцава, В. Віткоўская, Э. Бубашкіна, уносячы тым самым значны ўклад у выхаванне і фармаванне маладых беларускіх мастакоў і дызайнераў.

За амаль тры дзесяцігоддзі дзейнасці “Верасня” сфармаваўся “свой твар” і свае выставачныя традыцыі. Заслужаным поспехам карыстаюцца справаздачныя выставы “вераснёўцаў”, якія праводзяцца раз у два гады, і адрозніваюцца экспазіцыйнай культурай і якасцю экспанаваных твораў. З моманту стварэння і дагэтуль, секцыя застаецца супольнасцю жывых індывідуальнасцяў, якія імкнуцца годна развіваць высокія каштоўнасці айчыннай мастацкай  школы. За апошні час ее шэрагі папоўнілі жывапісцы А. Каласенцава, В. Віткоўская, Э. Бубашкіна, С. Шэмет, чые творы ўпершыню ўвайшлі ў выставу «Верасня» гэтага года. У  экспазіцыі можна ўбачыць як новыя, дагэтуль не  экспанаваныя працы, так і творы ранейшых гадоў, што найбольш поўна выказваюць вобразна-стылістычныя пошукі кожнага мастака. Гэта алейны і акварэльны жывапіс, станковая графіка, кніжная ілюстрацыя, якія раскрываюць творчасць сяброў секцыі ва ўсёй іх тэхнічнай і тэматычнай разнастайнасці. У гэтым годзе значнае месца экспазіцыйнай прасторы аддадзена персанальным выставам юбіляраў – С. Волкаў (75-годзе), Ю. Зайцаў (80-годзе), З. Эрэнбург (80-годзе), М. Эрэнбург (50-годзе). Таксама традыцыйна частка экспазіцыі прысвечана памяці аднаго з заснавальнікаў «Верасня» Г. Паплаўскага і мастачкі і педагога Л. Ліхадзед.

Марына Эрэнбург, мастак, арт-крытык

Тэрмін правядзення выставы: з 6 па 15 снежня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM