• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Творчасць Варвары Пушкінай”

Пачатак: 26.02 (16:00)
Музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)

26 лютага а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Творчасць Варвары Пушкінай” з фондаў Літаратурнага музея А. С. Пушкіна (Вільнюс).

Варвара Аляксееўна Пушкіна (у дзявоцтве Мельнікава), жонка Рыгора Аляксандравіча Пушкіна, малодшага сына Аляксандра Сяргеевіча і Наталлі Мікалаеўны  Пушкіных, нарадзілася ў 1855 годзе ў дваранскай сям’і. Варвара Аляксееўна займалася  шырокай грамадскай дзейнасцю: была членам камітэта дабрачыннай арганізацыі «Доброхотная копейка», якая знаходзілася пад патранажам імператрыцы Марыі Фёдараўны. Акрамя гэтага Варвара Пушкіна была ганаровай папячыцелькай Віленскай рускай гімназіі імя А. С. Пушкіна.

Апроч грамадскай дзейнасці ў Варвары былі і іншыя захапленні. Яна іграла на раялі, вышывала, займалася жывапісам і графікай. Мяркуецца, выяўленчаму мастацтву яна вучылася ў парыжскай прыватнай Акадэміі Жуліяна (фр. Académie Julian), у адзінай у той час акадэміі мастацтваў, куды прымалі і кабет.

Варвара Аляксееўна ладзіла пушкінскія чытанні, літаратурныя вечары і канцэрты на сваёй сядзібе ў Маркучай (прадмесце Вільнюса), куды яна пераехала ў 1899 годзе разам з мужам. У Маркучай Варвара Аляксееўна пражыла да самай смерці ў 1935 годзе. Зараз на тэрыторыі былой сядзібы знаходзіцца Літаратурны музей А. С. Пушкіна. Варвара Аляксееўна захоўвала створаны яе мужам «пушкінскі куток», дзе выстаўляліся рэчы, звязаныя з Аляксандрам Пушкіным і яго сям’ёй, і стала адной з заснавальнікаў музея.

У фондах вільнюскага Літаратурнага музея А. С. Пушкіна захавалася калекцыя яе графічных работ, некалькі пейзажаў алеем, вышыўка і турнетка для разьбярства.

Якуб Колас з асаблівым пачуццём павагі і захаплення ставіўся да паэзіі рускага генія А. С. Пушкіна, які меў вялікі ўплыў на фарміраванне і станаўленне паэтычных поглядаў песняра. Па словах паэта, калі б не было пушкінскіх “Яўгенія Анегіна”, “Меднага конніка”, “Капітанскай дачкі”, казак вядомага рускага паэта, то не было б, магчыма, і паэм “Новая зямля”, “Рыбакова хата”. Даніну павагі свайму літаратурнаму настаўніку Якуб Колас аддаў у 1937 г., калі, дзякуючы перакладчыцкаму таленту песняра, па-беларуску загучала знакамітая паэма А. С. Пушкіна “Палтава”.

Сувязь Якуба Коласа з Вільняй не абмяжоўваецца толькі яго кароткачасовым пражываннем у перыяд 1907-1908 гг., калі ён працаваў у рэдакцыі “Нашай нівы”. У прыгарадзе Вільні, Павільнісе, Марыя Цімафееўна Каменская пабудавала дом для сваёй дачкі – Марыі Дзмітрыеўны Каменскай, будучай жонкі Якуба Коласа. Менавіта сюды ў 1913 г. у час вясельнага падарожжа прыязджала маладая сям’я. Зараз усе ацалелыя прадметы з дома Каменскіх захоўваюцца ў фондах Літаратурнага музея імя А. С. Пушкіна ў Вільнюсе.

На часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены графічныя  работы Варвары Аляксееўны Пушкінай: партрэты сваякоў, сучаснікаў, вучэбныя малюнкі гіпсавых бюстаў, – а таксама матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Тэрмін дзеяння часовай экспазіцыі: 26.02.2019 – 10.03.2019.

Шчыра запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

E-mail: myzeykolas@yandex.ru.

Мы ў сацсетках:

ВК: vk.com/yakubkolasby.

Instagram: @kolasmuseum.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM