• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Віленскі фестываль аналагавай фатаграфіі і кіно”

Пачатак: 23.11 (17:00)
Галерэя Кафе "Артэль"
(Мінск, пр-т Незалежнасцi 58/1-6 )
Кошт: 2 BYN

23 лістапада ў 17:00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, потым у 19:00 у Галерэі-кафе “Артэль” у рамках культурнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай, у працяг цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю аднаўлення Літоўскай дзяржавы, адкрыецца выстава “Віленскі фестываль аналагавай фатаграфіі і кіно”.

Ключавым мерапрыемствам Віленскага фестывалю з’яўляецца фотавыстава, у якой прынялі ўдзел 30 аўтараў з розных краін свету. Экспазіцыя была спецыяльна падзеленая паміж двума пляцоўкамі, каб паказаць усю разнастайнасць прац. Удзельнікаў аб’ядналі творчыя тэхналогіі фатаграфіі і святлоадчувальных матэрыялаў, а таксама ўвага да фотаадбітку, як да канчатковага выніку працы фатографа. У Мінску гледачам будзе прадстаўлены вялікі спектр жанраў і тэхнік фатаграфіі – ад скульптуры і аб’ектаў да папулярных у 1970-80-х гадах эксперыментаў з фатаграфікай; ад рэпартажа да found-photography і фатаграм.

Віленскі фестываль аналагавай фатаграфіі і кіно з’явіўся з жадання куратараў вярнуць фатаграфіі належныя ёй прасторы і межы. Сёння ў масавай культуры яна трактуецца выключна як плоская 2d-выява, асноўная задача якой – прыправіць манатоннае гартанне стужкі Фэйсбуку. Хоць сацыяльныя сеткі даюць творцам вельмі хуткую рэакцыю з боку публікі, аднак гэтую сувязь аўтар-глядач цяжка назваць якаснай і глыбокай. Яна зусім не прыдатная для фатографаў і гледачоў, якія хочуць непасрэднага кантакту.

Фестываль – яго ідэя і рэалізацыя – адбыўся спантанна. Фатаграфія і кіно, як медыя, ад самага свайго пачатку імкнуліся апанаваць спантаннасць, якая не ўласцівая для іншых тэхнік выяўленчага мастацтва: самы імклівы эскіз вымагае больш часу за самы няспешны здымак. Складаецца ілжывае ўражанне лёгкасці, атрыманай, дзякуючы развіццю тэхналогій, – і гэтага найбольш саромеюцца як самі фатографы, так і куратары. Яны спрабуюць дадаць сваім працам большую вагу, ствараючы вялікія, расцягнутыя ў часе і непазбежна дарагія, праекты, якія практычна немагчыма рэалізаваць без знешняй фінансавай і тэхнічнай дапамогі. Звычайна падтрымку атрымліваюць тыя праекты, якія нясуць сацыяльную або рэпутацыйную карысць. Зусім не факт, што фатаграфія абавязаная прыносіць такі плён, бо пільнае назіранне і фіксацыя асяроддзя не так часта спалучаюцца з талентамі эсэіста, філосафа або сацыяльнага крытыка.

На думку куратара, традыцыйныя фатаграфічныя тэхналогіі, якія часта цягнуць да бясконцасці шлях паміж зафіксаваным імгненнем і канчатковым вынікам (звычайна гэта адбітак), даюць фатографу магчымасць дыхаць і ствараць у сваім тэмпе без штучных абмежаванняў. Адна з мэтаў фестывалю — паказаць, што менавіта традыцыйныя фатаграфічныя тэхналогіі з’яўляюцца адным з тых варыянтаў, які дапаможа аўтару вызваліцца ад дыктату і самастойна абраць тэмп друкавання, актуальныя і адпаведныя яго тэмпераменту або мастацкай стратэгіі тэмы.

Часта, калі гавораць пра вяртанне аналагавай і крафт фатаграфіі ў мэйнстрым, спрабуюць гэтую з’яву інтэрпрэтаваць як рамантычны зварот да мінуўшчыны, але ў дачыненні да ўдзельнікаў выставы, гэта малаверагодна. Яны самі тлумачаць свой выбар як рух наперад і ігнараванне штучных абмежаванняў. Большасць з удзельнікаў мае даволі прыблізнае ўяўленне пра прафесійныя стандарты, якія панавалі ў мінулым, калі лабараторныя работы былі абавязковымі для кожнага фатографа. А тыя, хто ведае пра іх, прытрымліваецца толькі тых, якія лічыць адэкватнымі сваім мэтам.

У апошні час мы з задавальненнем назіраем, як актыўна растуць культурныя сувязі паміж нашымі краінамі – Віленскі фестываль з’яўляецца прамым доказам гэтага супрацоўніцтва. Варта адзначыць, што колькасць аўтараў з Беларусі здзівіла не толькі арганізатараў, але і саміх удзельнікаў. У сувязі з гэтым мы спадзяемся, што фестываль стане добрай традыцыяй і для Мінска, і для Вільнюса.

Упершыню выстава будзе праходзіць адначасова на двух пляцоўках: у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў і Галерэі-кафэ “Артэль”. У рамках мерапрыемства запланаваныя майстар-класы па працы з аналагавымі матэрыяламі як для прафесійных фатографаў, так і для аматараў.

Месца правядзенне майстар-класаў – пляцоўка Галерэі-кафе “Артель”.

Выстава будзе даступная наведвальнікам з 23 лістапада па 8 снежня 2018 года.

Месца правядзення: 

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)

Галерэя Кафе “Артэль” (пр-т Незалежнасцi 58/1-6 (тэл. +375172760999, +375293516525), галерэя працуе з 10:00 да 19:00 штодзённа. Квiткi: 2 BYN)


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук
    Літаратура
    «Фаўстаўскі» сюжэт Васіля Сёмухі
    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM