• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы вядомага польскага мастака Анджэя Струмілы «Тэатралія»

Пачатак: 17.02 (18:00)
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
(Мінск, вул. Някрасава, 3)

17 лютага 2016 г. а 18-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё выстаўкі вядомага польскага мастака і дзеяча культуры Анджэя Струмілы «ТЭАТРАЛІЯ».

Праект падрыхтаваны Польскім Інстытутам у Мінску сумесна з Падляскім музеем у Беластоку.

Тэатраліі. Так Анджэй Струміла акрэслівае сваю творчасць, звязаную са сцэнічным мастацтвам. Гэта не проста сцэнаграфія, што звычайна з’яўляецца бытавым элементам, падпарадкаваным бачанню рэжысёра. У выкананні Струмілы яна выходзіць за традыцыйныя схемы. Яна з’яўляецца самастойным творам. Такім, што можа існаваць, калі спектакль, на якім ён працаваў, ужо сышоў з тэатральнай ці опернай сцэны. Гэта моц таленту, ведаў і ўражлівасці Анджэя Струмілы. Дызайн касцюмаў захапляе і зачароўвае вытанчанасцю і майстэрствам выканання. Гэта не проста дэкарацыі  – яны канфрантуюць наша ўяўленне з Яго бачаннем. Уздзейнічаюць як скончаны твор. Таму гэты важны матыў у творчасці прафесара Анджэя Струмілы стаў тэмай чарговай выставы, падрыхтаванай Падляскім музеем у Беластоку сумесна з Мастаком. Выстава рэалізавана ў рамках прэзентацыі польскай культуры на Беларусі і праграмы прамоцыі Падляскага ваяводства, дзякуючы фінансавай падрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Маршалкоўскай ўправы Падляскага ваяводства.

Анджэй Ляхоўскі

Дырэктар Падляскага музея ў Беластоку

Анджэй Струміла

нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 года ў Вільні. Дзяцінства правёў у Свянцянах над Жэймянай, у Вільні і Лідзе, юнацкі перыяд – на навагрудскай зямлі. Скончыў Дзяржаўную вышэйшую школу выяўленчых мастацтваў у Лодзі пад кіраўніцтвам Уладзіслава Стшэміньскага і Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве (дыплом 1950). У 1949-1953 гг. працаваў асістэнтам у абедзвюх акадэміях, а ў 1977-1980 гг. – прафесарам Кракаўскай Акадэміі выяўленчага  мастацтва. У 1982-1984 гг. быў кіраўніком дызайнерскай майстэрні пры сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку. У 1987-1988 гг. выкладаў у філіяле Каталіцка-тэалагічнай Акадэміі ў Сувалках.

Анджэй Струміла займаецца рознымі відамі мастацтва: жывапіс, графіка, малюнак, фатаграфія, ілюстрацыя, дызайн кніг, выставачная справа, сцэнаграфія, скульптура, а таксама паэзія і эсэістыка. У творчай біяграфіі мастака звыш ста індывідуальных выстаў жывапісу, малюнка, ілюстрацый, фатаграфій у Польшчы і за мяжой.

Анджэй Струміла з’яўляецца сябрам Саюза польскіх мастакоў (з 1952 г.) і Саюза польскіх фатографаў (з 1978 г.). Пасля 1956 года  Анджэй Струміла, дзякуючы супрацоўніцтву з Польскай гандлёвай палатай (для якой мастак праектаваў выставачныя павільёны), у тыя нялёгкія часы мог падарожнічаць па Еўропе і краінах Далёкага і Сярэдняга Ўсходу. 3’яўляецца аўтарам, сааўтарам, аўтарам дызайн-праектаў кніг, ілюстратарам звыш 150 кніжных выданняў. Мастак быў удастоены многіх дзяржаўных узнагарод і прэмій за творчыя дасягненні, прамоцыю польскай культуры за мяжой і грамадскую дзейнасць, у прыватнасці: Кавалерскі Крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (1999), Афіцэрскі Крыж Ордэна Адраджэння Польшчы, Камандорскі Крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (1999) і інш. З 2008 года з’яўляецца апекуном Цэнтра сучаснага мастацтва і Галерэі Анджэя Струмілы ў Сувалках (філіял Акруговага музея). За гэты час галерэя шырока прадставіла творы і аўтарскія зборы мастака па амаль усіх напрамках у мастацтве, у якіх працуе мастак: творы ў жанры выяўленчага мастацтва вялікіх фарматаў), малюнкі, гуаш, кніжныя ілюстрацыі, скульптуры, серыі фатаграфій.

Мастак жыў і працаваў у Лодзі, Варшаве, у Мазурскім і Сувальскім рэгіёнах. На дадзены момант жыве і працуе ў Варшаве.

Выстаўка працягнецца па 5 сакавіка 2016 г.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM