• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё юбілейнай выставы Тамары Батаковай-Матвеенка

Пачатак: 22.06 (17:00)
Палац мастацтва
(Мінск, вул. Казлова, 3)
Кошт: Уваход вольны

22 чэрвеня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)  адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Тамары Батаковай-Матвеенка.

На выставе прадстаўлены жывапісныя творы Тамары Батаковай-Матвеенка апошніх гадоў і працы 90-х, пачатку 2000-х гадоў. У асноўным гэта створаныя ў Беларусі і Польшчы пейзажы, у якіх прыкметна пераважае характэрная для аўтара серабрыстая каларыстычная гама, і творы, што былі напісаны падчас паездак у Грузію – насычаныя па калатыту, больш экспрэсіўныя. Прынамсі, усе пейзажы мастачкі незвычайна лірычныя і задуменныя, прасякнутыя асабістым настроем, створаныя згодна з яе светаадчуваннем. Яна часта мяняе тэмы і сюжэты сваіх работ, не баіцца эксперыментаваць. Больш за трыццаць гадоў свайго жыцця Тамара Батакова-Матвеенка прысвяціла творчым вандроўкам. Мастачка лічыць, што толькі падарожжа натхняюць, наталяюць душу лірычным настроем, надаюць другое дыханне.

Тамара Батакова-Матвеенка (нарадзілася ў 1947 годзе) па асноўнай адукацыі – мастак-манументаліст. У 1969 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, у 1978 – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў Г.Х. Вашчанкі, В.В. Нямцова, А.В. Бараноўскага. Удзельніца мастацкіх выстаў з 1986 года. Працуе ў станковым і манументальным жывапісе. У яе творчым паслужным спісе – мастацкае афармленне медыцынскага вучылішча ў Брэсце, дома адпачынку “Буг”, дамоў культуры ў гарадах Століне, Крычаве, Пінску, цэркваў у Чэрыкаве, Клічаве, вёсцы Краснапольскай. З 1994 года Тамара Батакова-Матвеенка з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Яе працы знаходзяцца ў прыватных зборах Расіі, Грузіі, Польшчы, Францыі, ЗША. Асноўныя творы: серыя пейзажаў Грузіі і Абхазіі “Восень у Куланурхве”, “Домік у гарах”, “Ля горнай ракі”, “Паселішча грэкаў”, “Грузінскае сяло”, “Батумскі порт”, “Сакенскі вечар”, шэраг манументальна-дэкаратыўных работ.

Тэрмін правядзенне выставы: з 22 чэрвеня па 7 ліпеня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM