
Запрашаем вас на доўгачаканае свята ў Новае Поле!
У гэту суботу, 14 верасня, а 12:00 мы жыхары вёскi, урачыста адкрываем iнфармацыйна-турыстычны стэнд i запрашаем Вас на свята нашай гісторыі! Новае Поле, плошча каля магазiнаў, вулiца Цэнтральная.
Стэнд прысвечаны гісторыі вёскі. Нам здавалася, гэта так проста зрабіць стэнд, але нас чакаў год карпатлівай працы, максімальнае ўключэнне гicторыкаў, краязнаўцау, дызайнераў, жыхароў у стварэнне стэнда, як рукамі так і розумамі ...
На свяце мы пазнаёмім Вас з нашым "прыгажуном" стэндам, прэзентуем першую серыю навапольскіх паштовак, паслухаем жывую музыку і патанцуем, будуць мясцовыя прадукты на кірмашы i сувенiры, у вас будзе магчымасць паудзельнiчаць у гістарычнай віктарыне, пабачыць унікальную выставу здабыткаў навапольскіх сем'яў і нават зможаце адправіць фiрмовую паштоўку сваім блізкім і знаёмым. .
А калі мы знойдзем сваіх навапольскiх слімакоў (яны не любяць гарачага надвор'я)), то правядзем другія еўрапейскія гонкі слімакоў!
АЛЕ ў любым выпадку, навапольскія гаспадыні пачастуюць нас салодкімі слімакамі!
Запрашаем!