• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё міжнароднай выставы мастацкага тэкстылю мастакоў Украіны і Беларусі

Пачатак: 18.11 (18:00)
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”
(Мінск, Кастрычніцкая плошча, 1 )
Кошт: Уваход вольны

18 лістапада 2019 года а 18-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё міжнароднай выставы мастацкага тэкстылю мастакоў Украіны (Роўна) і Беларусі (Віцебск) у межах праекту “Колазварот/Колообіг” (Віцебск-Роўна).

У праекце прымаюць удзел мастакі творчых аб’яднанняў “Беларускі саюз мастакоў” (Віцебская абласная арганізацыя) і “Нацыянальны саюз мастакоў Украіны” (ТА “КОЛОАРТ”, г. Роўна). Падчас выставы адбудуцца круглыя сталы па пытаннях развіцця сучаснага тэкстылю.

Дзве школы, якія развіваліся незалежна адна ад адной, дзіўным чынам перакрыжоўваюцца паміж сабой, што яскрава сведчыць аб агульных каранях, аб сучасным кампазіцыйным падыходзе, аб далікатным захаванні традыцый пачатку мінулага стагоддзя ва ўкраінскай і беларускай школах тэкстылю. Тэкстыль – самы мабільны від мастацтва. І ў той жа час ён больш чым іншыя захоўвае рысы нацыянальнага мастацтва, яго глыбінныя сімвалы. У кожнай мастацкай кампазіцыі адлюстраваны індывідуальныя светаадчуванні, пошукі разнастайных спосабаў мастацкай і эмацыйнай выразнасці, глыбіня ідэй і сэнсаў, якія мяняюць стандартнае ўспрыманне паняцця “тэкстыль”.

Сумесны праект адлюстроўвае ўзровень развіцця сучаснага мастацкага тэкстылю, характар пошукаў і эксперыментаў, ролю традыцый у творчасці мастакоў двух краін, дэманструе блізасць нашых народаў і агульную накіраванасць на творчае супрацоўніцтва. Менавіта таму мастацкі праект носіць назву “Колазварот/Колообіг”. Падобныя праекты яскрава сведчаць аб тым, што ў мастацтве няма межаў, яно аб’ядноўвае творцаў розных краін, скіраваных на пошукі і эксперыменты. У творах удзельнікаў (манументальных тэкстыльных пано, габеленах, інсталяцыях, тэкстыльных аб’ектах, мінітэкстылі і інш.) можна адзначыць як наватарскі характар творчага мыслення, ідэй і вобразаў, так і арыгінальнасць кампазіцыйна-пластычных пошукаў, выкарыстанне самых разнастайных матэрыялаў і тэхнік.

Удзельнікі выставы: Таццяна Лукашэвіч, Івана Токар, Аляўціна Кляпоўская, Аксана Галайчук, Вольга Пабярэжна, Павел Бенедзюк (Саюз мастакоў Украіны, ТА “КОЛОАРТ”; Святлана Баранкоўская, Наталля Лісоўская, Таццяна Макляцова, Таццяна Козік, Віялета Некрасава, Генадзь Фалей, Наталля Канькова (мастакі Беларускага саюза мастакоў і кафедры дызайна і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (Віцебская абласная арганізацыя). Усе гэтыя аўтары з’яўляюцца вядомымі творцамі ў сваіх краінах, блізкім і далёкім замежжы, маюць вялікі вопыт удзелу у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставах і праектах.

Куратары выставы:

Святлана Баранкоўская – старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БСМ;

Наталля Лісоўская – дацэнт кафедры дызайна і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, сябра БСМ;

Аляўціна Кляпоўская – аспірант Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, сябра Нацыянальнага Саюза мастакоў Украіны, куратар праекту.

Выстава працягнецца да 1 снежня 2019 года.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі),

мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, тэл. 327 26 12,

(Татарэвіч Марына Аляксандраўна, дырэктар)

Час працы: аўторак–субота, 11:00–19:00,

Уваход вольны.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM