• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Спорт у польскім плакаце”

Пачатак: 15.06 (15:00)
Мастацкая галерэя "Універсітэт культуры"
(Мінск, Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі))
Кошт: Уваход вольны

15 чэрвеня 2019 г. (субота) а 15-ай гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё выставы “Спорт у польскім плакаце” са збораў Dydo Poster Collection. Выстава, прымеркаваная да ІІ Еўрапейскіх гульняў-2019, праходзіць у межах фестывалю “Дзень Польшчы” ў Мінску.

Плакат з'яўляецца адным з элементаў багатай разнастайнасці формаў інфармацыі, агітацыі і дакументацыі спартыўных падзей. Па сутнасці сваёй ён апярэджвае ўсе спартыўныя падзеі, бо анансуе іх. У той момант, калі мы прымаем удзел у спартыўнай падзеі, плакат становіцца практычна непатрэбным. Але гэта не зусім так. У гэты самы момант плакат становіцца дакументам, запісам падзеі. Калі плакат валодае мастацкімі вартасцямі, а польскі плакат, як правіла, імі валодае, ён адразу ж трапляе ў катэгорыю “жаданых аб'ектаў”. Плакаты пераходзяць у прыватныя, музейныя або архіўныя калекцыі. Іх экспануюць на выставах і ў адпаведных альбомах і каталогах. Так плакаты становіцца несмяротнымі.

Польскі спартыўны плакат мае даўнія традыцыі. Яшчэ да Першай сусветнай вайны з’яўляліся плакаты, звязаныя з зімовымі відамі спорту ў Закапанэ. У міжваенны перыяд плакаты для вяслярных спаборніцтваў і зімовых відаў спорту распрацоўвалі, сярод іншых, Ежы Скалімоўскі і Стэфан Асецкі, Чэслаў Вельгорскі і Лешак Пянткоўскі, для авіяспаборніцтваў – Эдуард Мантойфель, для паветраплавання – Тадэвуш Граноўскі. Менавіта Тадэвуш Граноўскі адкрывае плеяду плакатаў, прадстаўленых у рамках выставы. Іншыя работы былі створаныя ўжо пасля Другой сусветнай вайны.

З мноства плакатаў-прэтэндэнтаў былі абраныя найбольш цікавыя і характэрныя, створаныя вядучымі польскімі дызайнерамі. Першы з іх – гэта плакат “Футбол” (1948 год) аўтарства Генрыка Тамашэўскага, прафесара варшаўскай Акадэміі мастацтваў, з майстэрні плаката якога выйшла цэлая плеяда выбітных польскіх дызайнераў. Іншыя плакаты з бадай самай папулярнай спартыўнай дысцыплінай – футболам – праектавалі Гжэгаж Маршалэк, Себасцьян Кубіца, Уладыслаў Плюта. Плакаты, звязаныя з алімпійскай тэматыкай, належаць такім мастакам як Караль Сліўка, Вальдэмар Свежы, Уладыслаў Плюта, Генрык Саўка, Анджэй Патэр, Мечыслаў Гуроўскі, Францішак Старавейскі. Іншыя прадстаўленыя дысцыпліны: баскетбол – Януш Цішэўскі, Вальдэмар Свежы; веласпорт – Мацей Урбанец, Уладыслаў Плюта, Куба Савіньскі; хакей – Мар’ян Навіньскі; зімовыя віды спорту – Ежы Чарняўскі, Ян Младажэнец, Лешэк Жэброўскі; спідвэй – Мар’ян Навіньскі, тэніс – Вальдэмар Свежы, Мар’ян Навіньскі; водныя віды спорту – Пётр Младажэнец.

Выстава ахоплівае сорак аб'ектаў і з'яўляецца выбарам з вялікай калекцыі Кшыштафа Дыда з Кракава, гэты збор шырока вядомы пад назвай “Dydo Poster Collection” і дзейнічае ўжо каля шасцідзесяці гадоў.

Кшыштаф Дыда

Выстава працягнецца да 30 чэрвеня 2019 года.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі), тэл. 327 26 12, Час працы: аў.-сб. 11:00-19:00, уваход вольны.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Гісторыя
    У Брэсцкай крэпасці скончылася рэстаўрацыя Пятага форта
    Замежжа
    Financial Times: Рэха Беларусі ў расійскіх пратэстах у падтрымку Навальнага
    Кіно
    Фільм па раману Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»
    Каранавірус
    Сляды пандэміі. Што рабіць з маскамі, каб не шкодзіць сабе і прыродзе
    Мастацтва
    Раман Заслонаў: ад нас сышоў мастак сусьветнага ўзроўню
    Грамадства
    Як падаць вестку палітвязню, што пра яго не забыліся?
    Грамадства
    Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік
    Маё права
    Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM