• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Вершы ў малюнках”

Пачатак: 29.10 (16:00)
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)
Кошт: Уваход па запрашэннях

29 кастрычніка 2019 года а 16-ай гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Вершы ў малюнках” – сумеснага выставачнага праекта з Пасольствам Венгрыі ў Беларусі.

Якой павінна быць дзіцячая кніга сёння? – пытанне, якое хвалюе кожнае пакаленне творцаў ва ўсім свеце. Чым здзівіць і захапіць дапытлівага чытача, вырашае творчы тандэм пісьменнік-мастак. Якім жа чынам гэта адбываецца ў сучаснай Венгрыі, распавядае наша выстава. Аснову экспазіцыі “Вершы ў малюнках” складаюць ілюстрацыі да дзіцячых вершаў, выдадзеных у сучаснай Венгрыі. На думку мастацтвазнаўцы Эмешэ Рэвес, “ілюстрацыі да вершаў адрозніваюцца ад ілюстрацый да прозы тым, што мастакі працуюць больш свабодна, нічога не абмяжоўвае іх фантазію, практычна няма ўмоўнасцей, можна ствараць зусім новыя візуальныя светы”.

У другой палове ХХ ст. было вельмі папулярна здымаць мультыплікацыйныя фільмы па сюжэтах казак. Так самымі папулярнымі для венграў былі – герой народнай быліны Мацьі Лудаш, неверагодная птушка, што любіць шакалад Артур-Клёцка (аўтар Іштван Чукаш “Казкі Пом-Пома”), казляня Элек Мекк (Йожэф Рохмані “Элек Мекк, майстар на ўсе рукі”), аднагаловы Цмок Шушу (Іштван Чукаш “Шушуке”), Гномік з Гномікаграда ды парася Разынка (Агнеш Балінт “Як справы на вуліцы Футрынка?”) і некаторыя іншыя. Наведвальнікі змогуць убачыць увасабленні гэтых герояў праз керамічныя вырабы, прадастаўленыя Мастацкім таварыскім аб’яднаннем імя Ласло Месароша (Венгрыя).

Экспанаты са знакамітай калекцыі “Цацкі ў горадзе” Музея Обуда, аднаго са старэйшых краязнаўчых музеяў Будапешта, пазнаёмяць гасцей з цацкамі Венгрыі ХХ стагоддзя. Сюжэтныя, дыдактычныя, развіваючыя – сярод іх: дзіцячая тыпаграфія з выявамі персанажаў венгерскіх казак, настольная гульня “Загадкі гісторыі”, дзіцячы прымач у форме аранжавага мышаняці, гульня “Вежа з палачак” (“Tower”), фігурка завадной малпы-баксёра вырабу знакамітай фабрыкі “Штэйф” і інш.

Дапоўняць экспазіцыю кніжныя выданні з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – пераклады венгерскіх народных казак і літаратурных твораў на беларускую і рускую мовы.

Большасць экспанатаў будзе выстаўляцца ў Мінску ўпершыню.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Пасольства Венгрыі ў Беларусі, кіраўнікі ўстаноў культуры, навукі і адукацыі, грамадскія дзеячы.

Уваход па запрашэннях

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 335-44-47


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM