• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы жывапісу і графікі беларускага мастака Аляксандра Пашкевіча

Пачатак: 04.07 (17:00)
Палац мастацтва
(Мінск, вул. Казлова, 3)

4 ліпеня 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу і графікі беларускага мастака Аляксандра Пашкевіча, прымеркаванай да юбілею мастака і арганізаванай ГА «Беларускі саюз мастакоў», Рэспубліканскай мастацкай галерэяй.

“А.Пашкевіч па сваёй натуры і характару, манеры пісьма – гэта нейкі сплаў лірычнага рамантызму з глыбокім містыцызмам. Прасветленасць фарбаў і мажорнасць палітры часам мяжуе з яркай бліскавіцай хмарнага і трывожнага неба. Сімфонія святла і ценю, дабра і зла.”

Аляксей Марачкін, мастак

У экспазіцыю увайшлі больш за 50 твораў, якія працягваюць як традыцыі рэалістычнага мастацтва ў жанры пейзажа і нацюрморта, так і маюць накірунак сучаснага выяўленчага мастацтва. У новых творчых працах, створаных на працягу апошніх 5 гадоў, мастак працягвае шукаць сваю мову, ідзе праз скаданую форму – метафарычнасць і асацыятыўнасць. На персанальнай выставе твораў А. Пашкевіча глядач адразу патрапляе ў танальнасць мелодыі душы аўтара і нібы рушыць за яго думкамі да духоўнага выратавання.

Жывапіс А. Пашкевіча -- гэта таксама рэалістычныя жыццёвыя вобразы, якія складаюцца ў канцэптуальныя фармальныя кампазіцыі. Краявіды роднага краю прасякнуты любоўю да Радзімы. На палотнах з выявамі храмаў і замкаў створаны іх вобразы-сімвалы.

“Асаблівае месца ў творчасці Пашкевіча належыць нацюрморту, дзе набор семантычных знакаў, выяўленых у каляровай гаме і музыцы ліній, стварае мастацка-вобразныя эквіваленты духоўнаму свету мастака. У сваіх абстрактных працах аўтар адлюстроўвае "феерверкі эмоцый", якія пад яго пэндзлем набываюць самастойную эстэтычную каштоўнасць.” (Т. Гаранская – мастацтвазнаўца.)

Таксама у межах выставы мастак дэманструе нам і новыя графічныя творы -- акварэль пачатку 1990-ых гг., творы ў змешанай тэхніцы. Ён перакладае на графічную мову беларускую паэзію, лірыку кахання, вобразы хрысціянскіх багоў. Пачэснае месца ў творчасці мастака займае лірычны пейзаж, які ўвасабляе прыгажосць і крохкасць беларускай прыроды. У сваю чаргу ў выявах кветак адлюстроўваецца некаторая статычнасць, але гэта не абмяжоўвае мастацкую вобразнаць і надае твору больш глыбокі сэнс.

Аляксандр Пашкевіч нарадзіўся 6 кастрычніка 1946 года ў Мар’іна Горка Мінскай вобласці.

З 1963 па 1965 гг. вучыўся ў выяўленчай студыі пры тэатральна-мастацкім інстытуце ў Мінску. З 1966 па 1969 гг. вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава.

У мастацкіх выставах удзельнічае з 1970 года.

З 1979 па 1981 гг. – стыпендыят саюза мастакоў (г.Масква. Расійская Федэрацыя.).

Сябра саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь.

Сябра суполкі “Пагоня”,

Жыве ў г. Маладзечна. Доўгі час працаваў выкладчыкам у дзіцячай мастацкай школе. Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у мастацкіх фондах Беларускага саюза мастакоў, дырэкцыі мастацкіх выставак Міністэрства культуры Расіі, у мастацкай галерэі г. Мар’іна Горка, у Краязнаўчым музеі г. Маладзечна, у прыватных зборах краін Еўропы.

Выстава працягнецца па 14 ліпеня 2019 г.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, Палац мастацтва.

Час працы: аўторак-пятніца з 11:00 да 19:00; субота-нядзеля з 11:00 да 19:00.

Панядзелак-выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49;

+375 (29) 844 99 68 (МТС); +375 (29) 264 68 48 (МТС).

Таксама з інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belarunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/

На нашай старонцы ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva

« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка
    Гісторыя
    «Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях
    Грамадства
    «Нашу гісторыю», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» выкінулі з «Белсаюздрука». Наша Ніва просіць аб салідарнасці
    Грамадства
    Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава стала лаўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу
    Грамадства
    Лекары стварылі ініцыятыву MovaMed за пашырэньне ўжываньня беларускай мовы ў мэдыцыне
    Грамадства
    «Мяне судзяць за танец». Рок-музыкант, якога судзяць за тое, што зьняў штаны, абвясьціў сухую галадоўку
    Тэатр
    Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль

Афіша

  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM