• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыеццё выставы “Сава Сіўко (1888-1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння”

Пачатак: 07.12 (16:00)
Нацыянальны гістарычны музей
(Мінск, вул. Карла Маркса, 12)

7 снежня а 16-й гадзіне ў рамках Года малой радзімы ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь урачыста адкрыецца выстава “Сава Сіўко (1888-1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння”.

Выстава ўпершыню прадставіць творчую спадчыну вясковага фатографа Савы Уладзіміравіча Сіўко (1888 – 1978), які нарадзіўся ў вёсцы Сенна каля беларускага мястэчка Любча і працаваў у гэтым рэгіёне больш за 30 гадоў. Прадстаўленыя матэрыялы з’яўляюцца ўнікальнай скарбніцай візуальнай інфармацыі пра паўсядзённае жыццё беларусаў-“заходнікаў” у складаную эпоху перамен – 20-50-я гады ХХ стагоддзя.

А пачыналася ўсё паўтары гады таму, калі ў фонды музея патрапілі два невялікія чамаданчыкі са старымі шклянымі пласцінкамі міжваеннага часу. Але ні аўтар, ні дакладныя месцы на фотаздымках на той час былі невядомыя. Уражваў сам факт існавання такой шматлікай калекцыі. Захавалася 582 (а сёння іх колькасць склала 1027!) крохкія шкляныя негатывы. І гэта пасля ўсіх катаклізмаў ХХ стагоддзя! Музейшчыкі пачалі працу па пошуку аўтара “архіва стагоддзя”.

Выстава распавядзе пра гісторыю гэтага найцікавейшага пошуку, а таксама прадставіць новыя знаходкі, што паўсталі падчас музейных экспедыцый дзякуючы землякам фатографа – жыхарам мястэчка Любча, вёсак Купіск, Сенна,  адзін з якіх – 98-гадовы жыхар з вёскі Нянькава Іван Ігнацьевіч Камар – узгадаў імя аўтара фатаграфій Савы Уладзіміравіча Сіўко.

На выставе будуць прадстаўлены 170 фатаграфій Савы Сіўко. Большасць з іх – гэта сапраўдныя жэлаціна-срэбныя фотаадбіткі, надрукаваныя з арыгінальных фотанегатываў  метадам кантактнага фотадруку сучасным фотамастаком Альбертам Цэхановічам. Усю калекцыю цалкам можна будзе пабачыць на адным з манітораў, устаноўленым у выставачнай зале.

Шмат кранальных гісторый аб тагачасным жыцці пачулі навуковыя супрацоўнікі музея падчас вандровак па Любчанскім краі. Магчымасць выслухаць гэтыя асабістыя гісторыі “з першых вуснаў” атрымаюць усе наведвальнікі выставы.

Сярод знойдзеных на паддашы рэчаў фатографа была адна ўнікальная рэч – маляваны фатаграфічны экран, на фоне якога ў 1930-я гады рабіў партрэтныя фотаздымкі аўтар. Адрэстаўраваны на сродкі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь мастаком-рэстаўратарам музея Юліяй Дранец, ён будзе адным з ключавых экспанатаў выставы.

Па матэрыялах музейных экспедыцый адмыслова для гэтага выставачнага праекта была створана кароткаметражная відэаінсталяцыя (рэжысёр, аўтар сцэнарыя і аператар Андрэй Васкрасенскі). Стужка будзе дэманстравацца ў прасторы выставачнай залы ў рэжыме нон-стоп.

Другая частка выставы – “Любчанскі край. Людзі і час” (куратар праекта фотамастак Альберт Цэхановіч) пачне сваю працу 12 студзеня 2019 года.

Інфармацыйным партнёрам падчас пошуковай працы музея выступіла газета “Комсомольская правда в Белоруссии”.

Куратар выставы – загадчык аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц

Надзея Саўчанка (+375 29 606-88-82).

Выстава працуе з 7 снежня 2018 па 3 лютага 2019 г.

Адрас музея: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM