• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Аксамітны сезон. Выстава вернакулярнай фатаграфіі

Пачатак: 19.09 (18:00)
Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура
(Мінск, вул. З. Азгура, 8)

Ідэя выставы аматарскай, а дакладней – вернакулярнай фатаграфіі (з англ. vernacular -- мясцовы, мястэчкавы, народны) «Аксамітны сезон» склалася неяк сама сабой – падчас чарговага прыезду ў Мінск апантанага прыхільніка аналагавай фатаграфіі, яе калекцыянера і прамоўтара старых фотатэхнік віленчука Андрэя Антонава. Пра што яшчэ можна ўзгадваць на самым пачатку восені?! Вядома ж, пра летні адпачынак! Пра спякоту летніх дзён, пра свежы подых ветрыку на беразе мора альбо ракі, пра простыя радасці летняга баўлення часу на адкрытым паветры… Пра пляж як пэўную ідэалізацыю штодзённага жыцця, як жаданую прастору асабістай свабоды і нават як своеасаблівую метафару зямнога раю…

Старыя аматарскія вернакулярныя фотаздымкі, якая рабіліся выключна для сябе, для вельмі вузкага сямейнага або сяброўскага кола, пры ўсёй іхняй наіўнасці, тэхнічнай недасканаласці і відавочнай «немастацкасці», тым не меньш маюць вялікую каштоўнасць, бо распавядаюць не толькі пра тое, як выглядаюць у звычайным жыцці і паводзяць сябе людзі ў тых ці іншых абставінах. Але адначасова ў гэтыя здымкі ўбудавана і альтэрнатыўная парадыгма – як глядзяць героі здымкаў на вонкавы свет. Інакш кажучы, якім чынам людзі ў кадры надаюць сэнс сваяму штодзённаму жыццю, сваяму непэсрэднаму атачэнню, свету, які яны бачаць вакол сябе…

У экспазіцыю выставы «Аксамітны сезон» увайшлі каля 70 даваенных і пасляваенных фотаздымкаў невядомых аўтараў, якія зафіксавалі сямейны адпачынак на пляжы ў самых розных мясцінах былой краіны – ад Балтыйскага да Чорнага мора…

Адкрыццё выставы «Аксамітны сезон» 19 верасня 2019 г. а 18 гадзіне.

Выстава працуе да 19 кастрычніка. У межах выставачнага праекта пройдзе лекцыя Алены Пратасевіч «Сямейны архіў: дакумент памяці і новая міфалогія» 27 верасня, пачатак у 18.30. На сярэдзіну кастрычніка 2019 запланавана творчая сустрэча з аўтарам калекцыі Андрэем Антонавым і куратарам выставы Уладзімірам Парфянком.

Выказваем шчырую падзяку Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь за дапамогу ў арганізацыі выставачнага праекта «Аксамітны сезон».

Падзея ў FB.

Уладзімір Парфянок,
куратар выставы

Выстава «Аксамітны сезон» сфармавалася з маёй калекцыі bric-a-brac* фатаграфіі, у якой асноўная ўвага надаецца фотаздымку як надзейнай медыі прыватных хронік. Разбіраючы чужыя здымкі і слайды, я заўважыў, што маладасяжнасць і нават адносная экзатычнасць  фатаграфіі ў Савецкім Саюзе вызначыла тое, што яна самым шчырым чынам трактавалася як люстэрка з памяццю,  а не знаёмы нам дзейны сродак фармавання ўласнага вобразу.

Складнасць і слабая пашыранасць тэхналогіі стваралі не частыя нагоды для фотасесій. Таму ў большасці выпадкаў фатографы праводзілі, як правіла, толькі самы прымітыўны тэхнічны адбор, і гэтым самым пакінулі наступным пакаленням багаты матэрыял для інтэрпрэтацый і аналізу.

Здымкі і слайды, якія ўвайшлі ў экспазіцыю, зробленыя ў 1930-1980 гг. як ў Літве, так і на  курортах колішняга СССР. Яны патыхаюць эўфарыяй і ўпэўненасцю ў сабе мадэляў і герояў. Нефармальнасць абставін, у якіх былі зроблены прадстаўленыя на выставе фатаграфіі, дазволіць гледачу калі не пазнаёміцца, то прынамсі паспрабаваць сабе ўявіць жыццё без непазбежнага сёння глабальнага турызму, а таксама дыктату стандартаў глянцавага друку і сацыяльных сетак.

Андрэй Антонаў,
аўтар калекцыі


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM