
18 красавіка, у чацвер, а 19:00 запрашаем у Прастору КХ усіх жадаючых даведацца пра жыццё і творчасць выбітнай беларускай мастачкі-прымітывісткі першай паловы ХХ стагоддзя - Алены Кіш.
У праграме "вечара Кіш" :
- прагляд дакументальнай стужкі "Маляваны рай" (2010, 14 хв., рэж. Галіна Адамовіч, студыя "Летапіс")
Вядучая "вечара Кіш" - куратарка Галерэі КХ, мастацтвазнаўца Лізавета Міхальчук.
Дзе: Прастора КХ, вул. Халтурына 2/1, Брэст
Калі: 18 красавіка 19:00
Уваход вольны.