
Анлайн-лекцыя Кацярыны Кузняцовай і дыскусія з удзелам Вольгі Шпарагі і Лідзіі Міхеевай
Сёння на планеце Зямля жыве амаль восем мільярдаў чалавек — з іх толькі чатыры тысячы жывуць і працуюць на ўсёй тэрыторыі Антарктыды. У космасе пабывалі 566 чалавек з 41 дзяржавы, а па Месяцы прайшліся 12 амерыканцаў. Да самай глыбокай кропкі акіяна — дна Марыянскай упадзіны — дабраліся ўсяго чатыры чалавекі.
Гэтыя прасторы пакуль малапрыдатныя для жыцця, тым не менш яны паступова асвойваюцца чалавекам. Як людзі будуць дзяліць новыя прасторы? Ці застануцца прыдатнымі ў будучыні механізмы ўзаемадзеяння дзяржаў, якія сфармаваліся ў XVII стагоддзі? Ці ёсць альтэрнатывы «дзяржаўна-цэнтрысцкаму» асваенню адкрытага мора і касмічнай прасторы? Ці можа Ілан Маск прыватызаваць Марс?
Удзельніцы:
Кацярына Кузняцова — юрыстка-міжнародніца, магістарка права, кіраўніца канцэнтрацыі «Гендарныя даследаванні» ў ECLAB.
Вольга Шпарага — філосафка, кандыдатка філасофскіх навук, кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» ў ECLAB.
Лідзія Міхеева — сацыёлаг, кіраўніца праграмы "Great Books" у ECLAB.
Для ўдзелу ў лекцыі і дыскусіі просім вас зарэгістравацца па спасылцы. Напярэдадні правядзення лекцыі мы вышлем спасылку і пароль для падключэння.