
Цэнтр беларускай драматургіі сумесна з Музеем-дачай Васіля Быкава запрашае на анлайн-паказ відэачыткі па апавяданню «Труба» Васіля Быкава. Трансляцыя адбудзецца на афіцыйным youtube-канале Цэнтра беларускай драматургіі 9 ліпеня ў 19.00.
Спасылка на канал:
Валера знянацку апынуўся ў трубе і спрабуе знайсці з яе выйсце, каб вярнуцца дадому. Аўтэнтычная атмасфера Музея-дачы Быкава перасякаецца з метафарычнай гісторыяй пра пошук арыенціраў у сучасным свеце.
Аўтар: Васіль Быкаў
Рэжысёр: Яўгенія Давідзенка
Акцёры: Мікалай Варабей, Лізавета Машковіч
Відэарэжысёр, аператар: Мікалай Князеў
Мантаж: Яўгенія Давідзенка