• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч (1929–2013). Да 90-годдзя з дня нараджэння

Пачатак: 03.08 (11:00)
Нацыянальны мастацкі музей
(Мінск, вул. Леніна, 20)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва адкрываюць мемарыяльную выставу “Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч (1929–2013). Да 90-годдзя з дня нараджэння”.

Народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч належыць да найярчэйшых майстроў другой паловы ХХ– пачатку XXI стагоддзя, творы якога атрымалі шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой.

Адзін з заснавальнікаў школы сучаснай беларускай графікі і найбуйнейшы майстар кніжнай ілюстрацыі за час сваёй працы аформіў больш за 200 кніг айчынных і замежных аўтараў, прайшоў доўгі прафесійны шлях. Сваю працоўную дзейнасць ён пачаў у 1957 годзе, актыўна ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выставах. Стыль і пластычная мова яго графікі склаліся ў 1960-я гады, выдатны перыяд беларускага мастацтва, і заўсёды выклікалі павагу і цікавасць сваёй актуальнасцю і майстэрствам. У творчасці мастак звяртаўся да складаных філасофскіх аспектаў быцця, яго творам характэрна праўдзівае гучанне, што пазбягала штампаў, бравурных інтанацый. Графіка і ілюстрацыі Арлена Кашкурэвіча вылучаліся смеласцю ў імкненні аўтара спасцігнуць ў мастацкім вобразе межы складанага сучаснага свету.

На рэтраспектыўнай выставе будзе прадстаўлена больш за 100 работ, выкананых у графічных тэхніках афорта, літаграфіі, лінагравюры, акварэлі, малюнка тушшу, мяккімі матэрыяламі і інш. Гледачы змогуць убачыць творчасць Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча ў шырокім храналагічным дыяпазоне, пачынаючы ад самых ранніх работ 1959 года да малюнкаў 2010-х гадоў. Аснову мемарыяльнай выставы на галоўнай галерэі музея складуць працы, якія ўславілі майстра: манументальныя серыі гравюр і ілюстрацыі кніг, якія ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах і конкурсах і былі адзначаны высокімі ганаровымі ўзнагародамі. Таксама ўпершыню для гледача будуць паказаны малюнкі, жывапіс і шэраг рэдкіх матэрыялаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і сям’і мастака. Выстава дапоўнена жывапіснымі і скульптурнымі творамі, прысвечанымі Арлену Міхайлавічу Кашкурэвічу.

Асноўнай канцэпцыяй, якая аб’ядноўвае ў прасторы выставы творчасць розных гадоў, з’яўляецца тэма чалавека і горада. Яна раскрываецца ў спавядальнай шчырасці і любві аўтара да людзей.

Выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе працаваць па 30 жніўня 2020 года.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM