
Напярэдадні 8 сакавіка многія са страхам заміраюць у чаканні чарговых пажаданняў «простага жаночага шчасця» ад калегаў на працы.
1 сакавіка мы прапануем альтэрнатыўна падрыхтавацца да свята, ды яшчэ і прапампаваць творчыя скілы. Мы збярэмся, каб абмеркаваць стэрэатыпныя сэксісцкія віншаванні з 8 сакавіка і тое, як на іх можна і трэба рэагаваць, а таксама падрыхтуем альтэрнатыўныя віншаванні са святам.
Пасля абмеркаванняў і дыскусій прапануем стварыць паштоўкі з віншаваннямі і распісаць сумку па індывідуальным дызайне.
Праграма:
1. 13:00-14:30 Майстэрня па вырабе паштовак і альтэрнатыўных віншаванняў (усе матэрыялы выдаюць арганізатар_кі).
2. 14:30-16:00 Майстэрня па роспісу сумак акрылавымі фарбамі. Можна і трэба прыходзіць са сваімі старымі торбамі, тым самым рэалізуючы прынцып другаснага выкарыстання рэчаў.
Майстэрні адкрытыя для ўсіх жадаючых любога полу і гендару. Прыходзіць можна ў любы час з 13:00 да 16:00
Месца правядзення: вул. Кастрычніцкая 19б, 3 паверх, аўдыторыя 312.
Неабходная папярэдняя рэгістрацыя, каб мы маглі разлічыць неабходную колькасць матэрыялаў для ўсіх.
Арганізатар_кі: выкладчы_цы і студэнт_кі канцэнтрацыі «Гендарныя даследаванні» ECLAB.
1 сакавіка | 13:00 - 16:00 | ECLAB (Кастрычніцкая, 19б)
Рэгістрацыя тут
Мерапрыемства ў Facebook