• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Artes Liberales 2017 — “Эпоха рэвалюцый”

Пачатак: 08.04 (19:00)
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
(Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)

З 8 па 30 красавіка 2017 года ў Галерэі сучаснага мастацтва«Ў» пройдзе шосты адукацыйна-мастацкі фестываль ARTES LIBERALES. На тры тыдні прастора галерэі зноў стане адкрытым універсітэтам вольных мастацтваў і навук (лат. – artes liberales), даступным для ўсіх і кожнага.

ARTES LIBERALES 2017 – гэта больш за 40 падзей: выстава Сяргея Шабохіна, публічныя лекцыі даследчыкаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін Еўропы, дыскусіі на актуальныя тэмы, майстар-класы, прэзентацыі, перформансы, канцэрты эксперыментальнай музыкі і тэматычныя кінапаказы з абмеркаваннямі.

Тэма праекта ў 2017 годзе — “Эпоха рэвалюцый”:

У 2017 спаўняецца сто год Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая радыкальна змянілал рух гісторыі і карту свету. Аднак, мы хочам пашырыць поле даследванняў і разгледзець Ідэю Рэвалюцыі ў розных сацыяльных кантэкстаў і тэарэтычных дыскурсах.

Палітычныя, тэхналагічныя, камунікатыўныя, культурныя і прамысловыя рэвалюцыі адбываліся на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва шмат разоў. Асабліва часта і імкліва – у апошняе стагоддзе. Але рэвалюцыйныя працэсы нярэдка зацягваліся на дзесяцігоддзі ці нават стагоддзі, таму казаць аб іх як аб адзінкавых Падзеях – складана і некарэктна. Гэта асабліва датычыцца навуковых адкрыццяў і эпістэмалагічных паваротаў у сацыяльных і гуманітарных навуках. Кожны такі паварот змяняе спосаб бачання свету і нашае ўяўленне аб пабудове грамадства і “прыродзе” чалавека.

У межах нашага праекта мы хацелі б абмеркаваць, як змянілася само ўяўленне пра рэвалюцыю і якую ролю ў гэтым граюць актуальныя ці нядаўнія падзеі, новыя тэорыі і практыкі. Як прыходзіць усведамленне  таго, што “надышла новая эпоха” і што “свет ніколі не будзе ранейшым”? Як адбываюцца і зацвярджаюцца нябачныя рэвалюцы ў асобных абласцях сацыяльнага жыцця і ў навуковым пазнанні? І, нарэшце, якім чынам у сучасных палітычных перформансах, медыйных рэпрэзентацыях, а таксама ў мастацкіх практыках актуалізуецца і перафармулюецца ідэя Рэвалюцыі?

Адкрыццё Artes Liberales 2017 і выставы Сяргея Шабохіна 8 красавіка ў 19:00 (Галерэя “Ў”, Мінск, пр.Незалежнасці, д. 37а).

Удзельнікі Artes Liberales 2017:

Замежныя ўдзельнікі: Влодко Боднар (Украіна), Agnieszka Wiśniewska (Польшча), Lina Dokuzović (Аўстрыя), Саша Закревска \ Poly Chain (Украіна), Нікіта Кадан (Украіна), Dawid Krawczyk (Польшча),  Яніна Пруденко (Украіна), Gerald Raunig (Аўстрыя), Elske Rosenfeld (Германія), Ela Rutkowska (Польшча), Mikołaj Syska (Польшча), Xavier Le Torrivelec (Францыя), Adam Frankiewicz \ Grupa Etyka Kurpina (Польшча), Margarita Jankauskaite (Літва).

Удзельнікі з Беларусі: Тацяна Арцімовіч, Агнія Асановіч, Дзмітры Бойчанка, Алег Брэскі, Юлія Васільева, Аляксандр Вашкевиіч, Павел Вайніцкі, Міхаіл Волчак, Віталь Гармаш, Андрэй Горных, Святлана Ермаковіч, Аляксандра Ігнатовіч, Ганна Карпенка, Вікторыя Канстанцюк, Аляксандр Лісаў, Валянціна Мароз, Павел Няхаеў, Аляксей Пікулік, Ірына Раманава, Галіна Русецкая, Антаніна Серакова, Ала Сакалова, Іна Соркіна, Андрэй Сцяпанаў, Сцяпан Стурэйка, Альміра Усманава, Сяргей Хареўскі, Андрэй Чарнякевіч, Тацяна Чуліцкая, Сяргей Шабохін, Ксенія Шталенкава, Тацяна Шчытцова, Кацярына Янчэўская і іншыя даследчыкі і мастакі.

Падрабязней аб праекце:

Праграма і каляндар падзей – http://artes-liberales.by/2017-edition/program/
Канцэпцыя – http://artes-liberales.by/2017-edition/idea/

Кантакты / інфа-рэсурсы:

E-mail: artesliberales.by@gmail.com

Сайт: http://artes-liberales.by

Facebook: https://facebook.com/Artes.Liberales.Belarus

VK: https://vk.com/artesliberales_minsk

Каманда:

Кіраўнік праекта – Альміра Усманава

Куратары – Павел Няхаеў, Тацяна Арцімовіч

Менеджеры праекта  – Вольга Салахеева, Ганна Карпенка, Кірыл Калбаснікаў

Партнёры праекта ў 2017 годзе:

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Літва), Галерэя  “Ў” (Минск), Лабараторыя даследванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва (Літва),  ERSTE Foundation (Аўстрыя), Праграма ЕС і Ўсходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць»,  Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Foundamental Network (Беларусь), Платформа перфарматыўных практык «зЕрне» (Беларусь), часопіс  pARTisan (Беларусь), Art Aktivist (Беларусь), Музей Заіра Азгура (Беларусь), Press Club (Беларусь) і іншыя.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM