
Літаратура Мінск
прастора OK16
Прэзентацыя кнігі Сяргея Абламейкі "Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі"
Пачатак: 03.02 (19:00)прастора OK16
(Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: Патрэбна рэгістрацыя
Радыё Свабода запрашае на прэзэнтацыю кнігі Сяргея Абламейкі "Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі".
Прэзэнтацыя адбудзецца 3 лютага а 19:00 у прасторы OK16 (вул. Кастрычніцкая 16)
Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.
Рэгістрацыя тут.
Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім.
Падзея на Facebook.