• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

Belarus Tattoo Fest 2015

Пачатак: 30.05 (14:00)
Палац мастацтваў
(Мінск, вул. Казлова, 3)
Кошт: 100 000 - 350 000

30-31 траўня ў менскім Палацы Мастацтва па адрасу вул. Казлова, 3 адбудзецца доўгачаканы Трэці беларускі фестываль татуіроўкі BELARUS TATTOO FEST 2015, які зьбярэ найлепшых тату-майстроў і прадстаўнікоў тату-студый Беларусі.Сваімі мэтамі арганізатары фестывалю ставяць павялічэньне цікавасьці да мастацтва татуіроўкі як у майстроў, так і ў прыхільнікаў тату-культуры, а таксама пазіцыянаваньне татуіроўкі як значнай часткі беларускай гісторыі і мастацкай культуры ў кантэксьце сучасных рэалій.

Праграму фестываля можна адшукаць тут.

Пасьля канвенцыі ў Палацы Мастацтваў усіх чакае запальная AFTER-PARTY! Музычная частка тату-фэста адбудзецца ў нядзелю 31 мая ў клубе Re:public. Вас чакаюць выступы беларускіх гуртоў «Эксперимент 12», Znich, «Нейра Дзюбель» і «Дай Дарогу»!

Кошт квіткоў на BELARUS TATTOO FEST 2015

100 000 руб. – на 1 дзень (Палац Мастацтва)
150 000 руб. – на 2 дні (Палац Мастацтва)

Кошт квіткоў на after-party BELARUS TATTOO FEST 2015

150 000 руб. – папярэдне, танцпляц
200 000 руб. – у дзень імпрэзы, танцпляц
250 000 руб. – за столікам

Кошт АГУЛЬНАГА КВІТКА на 2 дні канвенцыі ў Палацы Мастацтва і after-party ў клубе Re:public

300 000 руб. – першыя 250 квіткоў
350 000 руб. – астатнія

Квіткі можна набыць праз інтэрнэт і ў месцах продажу, якія можна адшукаць тут: http://www.ticketpro.by/jnp/shops/index.html.

Таксама квіткі можна будзе набыць у дзень імпрэзы ў Палацы Мастацтваў і ў клубе Re:public.

Пад час фестываля BELARUS TATTOO FEST 2015 майстрам-удзельнікам прапануецца прадставіць свае працы на конкурсе на лепшую татуіроўку ў шэрагу намінацый:

Субота, 30 мая:
• Намінацыя «Вялікая каляровая татуіроўка»
• Намінацыя «Вялікая чорна-белая (манахромная) татуіроўка»
• Намінацыя «Традыцыйная беларуская татуіроўка (беларускі «OLD SCHOOL»)»
• Намінацыя «Беларускі рэалізм»
• Намінацыя «Эклектыка»

Нядзеля, 31 мая
• Намінацыя «Малая каляровая татуіроўка»
• Намінацыя «Малая чорна-белая (манахромная) татуіроўка»
• Намінацыя «Арнаментальная татуіроўка»
• Намінацыя «Арыентальная татуіроўка»
• Намінацыя «Сover-up»

Фестываль будзе праходзіць цягам двух дзён і завяршыцца ўручэньнем узнагарод пераможцам у разнастайных намінацыях і найлепшым тату-майстрам па выніках фестывалю.
ГАЛОЎНЫ ПРЫЗ – сертыфікат на 10 000 000 бел. руб. на расходныя матэрыялы для татуіроўкі ад менскага тату-салона “TATTOO ART CLUB”.
За 2-е і 3-е месцы лепшыя тату-майстры атрымаюць сертыфікаты на 7 000 000 бел. руб. і 5 000 000 бел. руб. суадносна.
Астатніх удзельнікаў і пераможцаў у намінацыях чакаюць шмат іншых прыемных падарункаў і ўзнагарод!
Наведвальнікам на мерапрыемстве прадставіцца цудоўная магчымасьць пазнаёміцца з працамі спецыялістаў вядучых беларускіх тату-салонаў і студый, атрымаць прафесійную кансультацыю тату-мастакоў, а таксама зрабіць татуіроўку ў лепшых беларускіх майстроў адразу на фестывалі!

У праграме фестывалю ўдзельнікаў і гасьцей чакаюць разнастайныя прыемныя сюрпрызы і забавы:

• Выстава мастацкіх прац (графіка, скульптура, жывапіс, фота)
• Знаёмства з зоркамі тату-індустрыі Беларусі
• Майстар-класы ад лепшых беларускіх майстроў
• Выстава-продаж абсталяваньня і расходных матэрыялаў для татуіроўкі і пірсінгу
• Арт-фьюжн
• Бодзіарт
• Мехендзі
• Падвешваньні
• Выстава-продаж арыгінальнага адзеньня і аксэсуараў і шмат іншага.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM