
«Б Е Л А Р У С К А М О Ў Н Ы Я» — штотыднёвы праект «Арт Сядзібы» ў межах года Беларускай мовы і кампаніі “Беларускамоўны”.
Кожную сераду ў госці прыходзяць па два носьбіты беларускай мовы, каб падзяліцца сваёй гісторыяй пераходу на яе. І ў фармаце размовы ім задаюць пытанні як вядоўца, так і наведвальнікі.
20 сакавіка / Кафэ Грай / Інтэрнацыянальная, 33 / 19:00
– Дар’я Рублеўская — студэнтка факультэта права, моладзевая актывістка, прыхільніца Задзіночання беларускіх студэнтаў;
– Мікіта Броўка — сузаснавальнік кампаніі SYMBAL.BY, экс-каардынатар «Арт Сядзібы», прадпрымальнік.
Паслухай дасведчаных і зрабі свой крок да роднай мовы!
УВАХОД ВОЛЬНЫ
Падтрымаць праект і Арт Сядзібу можна тут.