
Чытанні з Гедройцем
Пачатак: 30.07 (15:00)Анлайн-пляцоўка Беларускага ПЭН-цэнтра
27 ліпеня 1906 года ў Мінску нарадзіўся знакаміты польскі выдавец і публіцыст Ежы Гедройць (1906-2000), нязменны рэдактар культавай парыжскай “Культуры”, палітычны мысляр, што задоўга да распаду СССР прадказаў і абгрунтаваў неабходнасць раўнапраўных партнёрскіх адносін Польшчы з постсавецкімі краінамі-суседзямі, у тым ліку – з незалежнай Беларуссю.
У 2011 годзе, абвяшчаючы галоўную незалежную ўзнагароду для беларускіх празаікаў, заснавальнікі выбралі яе сімвалічным патронам менавіта Ежы Гедройця.
30 ліпеня (чацвер) а 15.00 на анлайн-пляцоўцы Беларускага ПЭН-цэнтра пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Зробім лепш 2020” адбудзецца літаратурная анлайн-вечарына: пісьменнікі-лаўрэаты прэміі імя Ежы Гедройця Прэмія Гедройца розных гадоў паразважаюць пра польскага выдаўца, аднайменную ўзнагароду і яе ролю ў сучасным беларускім літаратурным працэсе, а таксама прачытаюць фрагменты сваіх новых твораў.
Удзельнічаюць Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў Ігар Бабкоў, Зміцер Бартосік Бартосік Зьміцер, Павал Касцюкевіч Paval Kasciukievič, а таксама намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Тацяна Нядбай Таццяна Нядбай. Мадэратар Андрэй Хадановіч Andrej Khadanovich.
Падзея на facebook