
Дыскусія «Перспектывы для моладзі ў рэгіёнах Беларусі»
Пачатак: 13.12 (18:00)месца правядзення будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае зацікаўленых прыняць удзел у дыскусіі «Перспектывы для моладзі ў рэгіёнах Беларусі». Дыскусія адбудзецца 13 снежня (пятніца) з 18 да 20 гадзіны.
Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля пацверджання вашага ўдзелу. Дашліце, калі ласка, ліст з пазначэннем вашага інфармацыйнага рэсурса і кантактнага тэлефона да 11 снежня ўключна на адрас info@rada.fm (тэма ліста «Дыскусія 13»).
Мэта дыскусіі — абмеркаваць існуючыя праблемы, патрэбы, інтарэсы і перспектывы для моладзі ў рэгіёнах Беларусі. У якасці запрошаных удзельнікаў — актывісты і прадстаўнікі рэгіянальных моладзевых арганізацый, актыўныя маладзёны з усёй Беларусі і эксперты. Сярод іх:
Будзем ўдзячны за размяшчэнне інфармацыі на вашых інфармацыйных рэсурсах!
Па любых пытаннях, калі ласка, лістуйце на info@rada.fm