• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

“Дзіцячыя творчыя майстэрні”: Вывучаем стрыт арт

Пачатак: 21.02 (14:00)
Галерэя сучаснага мастацтва Ў
(Мінск, пр-т Незалежнасці, 37 а)

Калі аднаго ліста мала, калі мала нават ватмана, і шпалеры няздольныя прыцішыць мастацкі апетыт, Юны Мастак, ведай, табе прыгатаваная дарога ў стрыт арт. Стрыт артыстам пакорлівыя ўсе сцены свету. Але спачатку трохі тэорыі. 21 лютага ў рамках курсу “У сярэдзіне карціны” разам з “Дзіцячымі творчымі майстэрнямі” мы пагаворым пра стрыт арт мастака BLU.

У першую чаргу працы мастака Blu дзівяць сваёй грандыёзнай маштабнасцю – гэты італьянскі мастак бярэцца за працу грунтоўна. Напрыклад, зрабіць малюнак на ўсю сцяну шматпавярховага будынка для Blu – звычайная справа. Графіці Blu заўсёды нясуць нейкі сэнс, нейкую ідэю, якую мастак такім чынам спрабуе данесці да людзей.

Пра курс “У сярэдзіне карціны”

З 7 лютага “Дзіцячыя творчыя майстэрні” Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” працягваюць свой папулярны курс “У сярэдзіне карціны” пад кіраўніцтвам мастацтвазнаўцы Сафіі Садоўскай і мастака Bazinato, у якім дзеткі пагружаюцца ў светы слынных палотнаў.

Увосень дзеткі паспелі вывучыць такіх мастакоў як Ван Гог, Рой Ліхтэнштэйн, Жан-Мішэль Баскія, Эндру Ўает, Пабла Пікаса, Энды Ўорхал, Анры Матыс ды іншых.

З гэтага лютага мы працягваем курс “У сярэдзіне карціны”. І гэтым разам мы паставілі перад сабой амбітную задачу: падарожнічаць не толькі па славутых палотнах, але таксама зазірнуць у сярэдзіну стрыт-арта і перфоманса. Што выкарыстоўвае мастак для стварэння мастацтва? Ці заўжды пэндзлі, фарбы, папера ці палатно? А, можа, палатно – цэлы горад? А, можа, стасункі між людзьмі  – гэта фарбы? Давайце разам выходзіць за межы і абмежаванні!

Падчас вяснавога курса “У сярэдзіне карціны” дзеткі пазнаёмяцца з творчасцю Язэпа Драздовіча, Макса Эрнста, Герхарда Рыхтэра, Энды Голдсуорсі, Марыны Абрамовіч, Аніш Капура, Луізы Буржуа, Энтані Громлі, Джона Балдэсары, Такасі Муракамі, Яёі Кусамы, BLU, Бэнксі.

Кожны занятак мы выбіраем адну працу мастака і разглядаем яе звонку і ўяўляем, што адбываецца ў сярэдзіне. А потым, як заўжды, самі ствараем свае маленькія (або вялікія) шэдэўры.
Вядоўцы курса:

Мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, прайшла практыку ў Музеі выяўленчага мастацтваў імя Аляксандра Пушкіна, працавала ў Нацыянальным Мастацкім Музеі Рэспублкі  Беларусь, тамсама была вядоўцам дзіцячых экскурсіяў у межах вялікага выставачнага праекту Zabor. Непасрэдная суарганізатарка і вядучая куратарка “Дзіцячых твочых майстэрняў”. Прайшла анлайн-курс па інтэрактыўнаму вывучэнню мастацтву дзетак і дарослых (музей “MOMA”, Нью-Ёрк, ЗША).

Аўдыёвізуальны мастак і даследчык Bazinato. Грамадскі актывіст. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Ўніверсітэт імя Максіма Танка. Вучыўся ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце на факультэце візуальнага дызайну і медыя (Вільня, Літва). Удзельнік шматлікіх выставаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Вядоўца аўтарскіх курсаў па стварэнні кнігі, вывучэнні дызайна і архітэктуры з кардону ў межах “Дзіцячых творчых майстэрняў” у галерэі “Ў”. Вядоўца творчых майстрэняў у межах праекту Autism Inside Out. Куратар фестывалю творчых практык і крытычных ведаў “Багна”. Трэнер школы экалагічнага актывіста “Ш.Э.А.”

“Дзіцячыя творчыя майстэрні” – праект Галерэі “Ў”, створаны для дзетак ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз вывучэнне розных мастацкіх тэхнік, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. “Дзіцячыя творчыя майстэрні” існуюць 4 гады. За гэты час было створана 6 паўнавартасных курсаў для дзетак і 8 тэматычных фестываляў.

 

21 лютага, 14.00-15.30

Узрост: 7 -12 гадоў

Занятак платны

Запіс па тэлефоне +375 33  3035960

Запісацца таксама можна тут:

https://www.facebook.com/Majsterni/  

dtm@ygallery.by

Галерэя сучаснага мастацтва Ў

Мінск, пр-т Незалежнасці, 37 а


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM