• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

Дзень роднай мовы ў музеі Якуба Коласа

Пачатак: 19.02 (16:00)
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)

19 лютага а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на літаратурна-музычны вечар “Гавары са мной па-беларуску” да Міжнароднага дня роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай узняць пытанні моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці. Гэта дата была ўпершыню абвешчана ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года. Адзначэнне гэтага дня было таксама прызнана Генеральнай асамблеяй ААН у яе рэзалюцыі 2008 года, якая абвяшчала гэты год Міжнародным годам моў.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас усё свядомае жыццё аддаў працы на глебе роднай культуры, нягледзячы на тое, што час не заўсёды спрыяў такой дзейнасці: за першую палову ХХ ст. беларуская мова мела магчымасць нармальна, без уціску існаваць толькі каля дзесяці гадоў. “Роднае слова, – пісаў паэт у 1947 годзе, – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры”.

Якуб Колас актыўна ўдзельнічаў працы правапіснай камісіі, якая была створана пасля акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў 1926 г. У моўных пытаннях у гэты перыяд класік беларускай літаратуры ў многім абапіраўся на Я.Ю.Лёсіка, яго роднага дзядзьку па мацярынскай лініі, якога ў 20-я гады называлі старастам беларускай мовы. Будучы нязменным віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па гуманітарнай сферы з 1929 па 1956 г., Колас займаўся і падрыхтоўкай змен і ўдакладненняў правапісу, якія былі ажыццёўлены ў 1957 г. Ён унёс істотны ўклад у стварэнне сучаснага “Русско-белорусского словаря” (М., 1953). Якуб Колас вельмі ўважліва адносіўся таксама і да перавыдання сваіх твораў, удасканальваючы іх, у тым ліку і іх мову.

60 гадоў таму Пясняр беларускага народа напісаў свой знакаміты “Ліст  аб стане беларускай мовы і далейшым развіцці культуры ў рэспубліцы”. Аднак зварот Якуба Коласа на дзесяцігоддзі апынуўся пад грыфам “Совершенно секретно”. На жаль, і сёння гэты запавет гучыць злабадзённа і актуальна, як і ў той далёкі час напісання: “Установы сталіцы вывелі з абыходку беларускую мову: на ёй не вядзецца перапіска, на ёй не гавораць з наведвальнікамі, у гарадах няма беларускіх шыльд і надпісаў, мала беларускіх афіш і плакатаў”.

У мерапрыемстве прымуць удзел беларускія паэты і пісьменнікі, музыкі. Спецыяльна да свята музей Якуба Коласа абвясціў конкурс у сацыяльных сетках “На пачатку было СЛОВА…”, кожны жадаючы зможа даслаць фотаздымак-асацыяцыю, чым для яго з’яўляецца родная мова. А падчас самого мерапрыемства госці Дома Коласа змогуць прыняць удзел у віктарыне, дзе патрэбна будзе патлумачыць словы з твораў пісьменніка, ці ўспомніць выказванні Якуба Коласа, якія сталі крылатымі.

 

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак
    Маё права
    Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг
    Літаратура
    «Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай
    Літаратура
    Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе
    Афіша Навіны "Будзьма!"
    “А што было б, калі…”: інтэрактыўны калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!” – 22 снежня
    Літаратура
    "Кніга Здольных": неверагоднае фэнтэзі на беларускай мове!
    Беларусы свету
    Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці
    Мастацтва
    Менскі мурал прызналі лепшым у свеце
    Спорт
    Фотафакт: Падчас матчу кіеўскага «Дынама» на стадыёне вывесілі банер «Жыве Беларусь!»
    Афіша
    Самая пачуццёвая калабарацыя снежня: саліст J:МОРС выступіць на адной сцэне з дзецьмі з інклюзіў-тэатра "і"
    Кіно
    «Купалу» недамалявалі: паказ фільма перанеслі, не гатова камп'ютарная графіка
    Культура
    Абрад «Юраўскі карагод» трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА
    Музыка
    Абвешчаны лонг-ліст конкурсу "Заспявай-6"
    Маё права
    Бодзіпазітыў: як навучыцца прымаць сваё цела і целы іншых людзей такімі, якія яны ёсць.
    Байнэт
    Google склаў рэйтынг самых папулярных запытаў беларусаў

Афіша

  • 19.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 22.12

    Калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!”. Рэгістрацыя тут!

  • 14.12 13:00"Воспитание без травм": открытая лекция в Витебске
  • 14.12 22:00NO SUGAR играют RATM&RHCP + Top Gun
  • 15.12 11:45Канферэнцыя “Reshape 2019 – Framing the Future of Belarus”
  • 15.12 19:00Сольны канцэрт Relikt у Гомелі
  • 15.12 19:00Сольный концерт PTFB
  • 15.12 20:00Classic Jam
  • 16.12 18:30Прэзентацыя зборніка “Калядны стол. Некулінарная кніга”

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • Генерал па-за дабром і злом
    • КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM