• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Фотавыстава «Лексіка Палесся»

Пачатак: 17.12 (18:30)
Корпус
(Мінск, пр-т Машэрава, 9, к. 8)
Кошт: Уваход вольны

На якой мове гаворыць з намі Палессе?

Грамадскія арганізацыі «Багна» і «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ад імя кааліцыі экалагічных арганізацый «Захаваем Палессе» запрашаюць наведаць фотавыставу «Лексіка Палесся», прысвечаную ўнікальнай прыроднай каштоўнасці беларускага рэгіёна.

Фотапраект «Лексіка Палесся» прысвечаны ўнікальнай прыроднай каштоўнасці беларускага рэгіёна і яго культурнай самабытнасці.

«Лексіка Палесся» — гэта своеасаблівы дыялог паміж прыродай і чалавекам. Фотапраект уяўляе сабой экспазіцыю прац беларускіх фатографаў, закаханых у прыгажосць роднай зямлі. Ён падзелены на тры тэматычныя часткі, кожная з якіх дазволіць гледачу пабачыць Палессе як натхняльную сваёй прыгажосцю каштоўную тэрыторыю з багатай біяразнастайнасцю; як цэнтр этнаграфічнай і гісторыка-культурнай спадчыны; як самабытны свет, які знікае ў выніку ўмяшальніцтва чалавека.

— Мы натхніліся на стварэнне гэтай выставы ў 2017 годзе, калі толькі пачыналі працаваць у рэгіёне Палесся. Чым больш мы даведваліся аб экалагічных праблемах звязаных з асушваннем балот, планамі па будаўніцтву воднага шляху Е40, знішчэнню пойменных дуброў; сустракаліся з мясцовымі жыхарамі, тым больш адкрывалі для сябе дзіўную частку Беларусі, якая можа стаць візітнай карткай нашай краіны.

Гэтая выстава — спроба прыўнесці ў сталіцу часцінку Палесся, яе ўнікальны пейзаж, пераплецены з бытам і традыцыямі палешукоў. Мы закранаем не толькі станоўчыя моманты, але таксама паказваем далікатнасць гэтага рэгіёну, які вось ужо 50 гадоў знаходзіцца пад моцным антрапагенным уздзеяннем. Унікальнасць выставы яшчэ і ў тым, што акрамя прыгожых фатаграфій 21 аўтара, мы прапануем кожнаму гледачу дакрануцца да дыялекту аднаго з рэгіёнаў Палесся — частку тэкстаў выставы нам дапамаглі перакласці палешукі. Сярод фатаграфій вы ўбачыце даволі вядомыя імёны фатографаў, але ёсць працы мясцовых жыхароў. Для нас важна паказаць, як яны адчуваюць сваю малую радзіму, дзе нарадзіліся і жывуць да гэтага часу, — дзеліцца сваімі ўражаннямі адзін з куратараў выставы, Чыкалаў Канстанцін, старшыня ГА «Багна».

Адкрыццё выставы пройдзе 17 снежня ў 18.30, ва ўнутраным дворыку культурнага цэнтра «Корпус» (Мінск, пр-т Машэрава, 9, к. 8). Выстава пройдзе ў фармаце open-air і працягнецца да 31 снежня. Уваход вольны.

Дворык працуе з 10:00 да 21.00 штодзённа.

Выстава арганізаваная грамадскай арганізацыяй «Багна» ад асобы кааліцыі экалагічных арганізацый «Захаваем Палессе» («Save Polesia») ў межах праекта «Устойлівае развіццё экалагічнага патэнцыяла дзікай прыроды ў Прыпяцкім і Палескім рэгіёнах» пры фінансавай падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства (Zoologische Gesellschaft Frankfurt).


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM