Чарговы “Кніжны пікнік у яблыневым садзе” на тэрыторыі Новага замку прапануе танцы, гульні і чытанне на свежым паветры.
У праграме чакаюцца:
– традыцыйныя побытавыя танцы: “Полька”, “Падыспань”, “Ляхоніха”, “Нарэчанька”, “Лысы”, “Дзеўка ў сенях” і шмат іншых. Адразу на пляцоўцы мы развучваем танцы і танчым
– традыцыйныя гульні “Явар”, “Цярэшка” ды шмат іншых
– кніжны пікнік, які арганізоўвае Абласная бібліятэка імя Карскага: проста на траве ў садзе можна чытаць кнігі і пазіраць на пойму Нёмана
– настольныя гульні ад крамы “Кубік”
– і проста цудоўны ратунак ад спёкі ў цені яблыневага саду.
Пачатак у 15 гадзін. Уваход вольны.