• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Канцэрты Мінск

Гурт “Палац” – “Каляды ў вялікім горадзе”

Пачатак: 06.01 (19:00)
Клуб “Re:Public”
(Мінск, Прытыцкага, 62)

Гурт “Палац” запрашае жыхароў сталіцы адзначыць Каляды ў клубным фармаце. Канцэрт “Каляды ў вялікім горадзе” адбудзецца 6 студзеня 2014 году ў Re:Public.

Сёлета спаўняецца 15 год праекту лідара гурта “Палац” – “Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам”, які летась займеў новую назву і новы фармат. Музычна-тэатралізаваная дзея  “Каляды ў вялікім горадзе” цяпер праходзіць у клубных умовах, а не ў канцэртных залях. Гэтым разам для правядзення імпрэзы абраная найвялікшая клубная пляцоўка Мінску – Re:Public.

“Каляды заўсёды святкаваліся людна. Гэта цудадзейная ноч, калі неабходна сабрацца разам і ўшанаваць рух ад мінулага да будучыні. Кожны раз, калі мы ладзім гэту святочную імпрэзу, імкнемся зрабіць гэта аддана, якасна, шчыра. Вельмі задаволены тым, што вечарына прыпадае менавіта на вечар з 6 на 7 студзеня – у сакральны час”, – кажа Алег Хаменка.

Адмыслова да каляднага вечара на 6 студзеня гурт “Палац” рыхтуе вялікую сольную праграму – музыкі сыграюць песні з свайго апошняга альбому “Кола грукатала”, свае галоўныя хіты ды ўзгадае рарытэтныя рэчы – тыя кампазіцыі, якія не гучалі больш за 15 год. “Сыгралі на рэпетыцыі і ажно расчуліліся, такія крутыя творы, якія апынуліся незаслужана забытымі!”, – кажа лідар “Палацу”.

Сапраўдную атмасферу свята ў гэты вечар дапамогуць стварыць гурты “Літы Талер”, “Ветах” і Guda. Таксама гледачам будзе прадэманстраваны сучасны варыянт традыцыйнага каляднага шэсця.

Арганізатары “Калядаў у вялікім горадзе” заклікаюць прыходзіць на канцэрт у карнавальных строях. Пэўных патрабаванняў тут няма – дастаткова проста ўключыць фантазію.

Відэа з канцэрту “Каляды ў вялікім горадзе-2013” https://www.youtube.com/watch?v=IoMcYGiWSbc

6.01.2014. Каляды ў вялікім горадзе: вялікі сольны канцэрт гурта “Палац”. Пры падтрымцы Guda, «Ветах», «Літы Талер». Re:Public, Мінск, вул.Прытыцкага, 62 (ст.м.Кунцаўшчына). 19.00

Квіткі – 80 000 (танцпляц, папярэдне), 100 000 (танцпляц, у дзень), 100 000 (столікі, папярэдне), 120 000 (столікі, у дзень). Тэлефон для даведак: +375 29 6872093. Квіткі ў касах і на сайце КВІТКІ.BY


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    «У мяне спыталіся, дзе мае дзеці і ці ўпэўненая я ў іх бяспецы. Бо разумелі, што гэта вымусіць мяне з’ехаць», — вялікая гутарка з Настай Шпакоўскай
    Грамадства
    Беларусы ўвайшлі ў 2021 год з арміяй беспрацоўных
    Гісторыя
    Турма ў традыцыйным светаўспрыманні беларусаў
    Каранавірус
    Маскі, бар'еры, скразнякі, дэзынфекцыя: што дапамагае ў барацьбе з кавідам, а што не
    Гісторыя
    У Брэсцкай крэпасці скончылася рэстаўрацыя Пятага форта
    Замежжа
    Financial Times: Рэха Беларусі ў расійскіх пратэстах у падтрымку Навальнага
    Кіно
    Фільм па раману Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»
    Каранавірус
    Сляды пандэміі. Што рабіць з маскамі, каб не шкодзіць сабе і прыродзе
    Мастацтва
    Раман Заслонаў: ад нас сышоў мастак сусьветнага ўзроўню
    Грамадства
    Як падаць вестку палітвязню, што пра яго не забыліся?
    Грамадства
    Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік
    Маё права
    Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM