• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Гродна

“Ілюзія рэальнасці або рэальнасць ілюзіi”: фотавыстава Марыі Завіноўскай у “Крызе”

Пачатак: 28.01 (18:00)
галерэя "Крыга"

28 студзеня мастацкая галерэя “Крыга” запрашае на вернісаж гарадзенскай фотамастачкі Марыі Завіноўскай.

Мы жывем у дзіўным свеце. У свеце, поўным фантазій і ілюзій, забабонаў і памылак. І адна з самых распаўсюджаных памылак – меркаванне аб правільнасці і непахіснасці аб’ектыўнай рэальнасці. Калі дапусціць, што ўся разнастайнасць свету і бясконцасць космасу – толькі ілюзія, шматкроць адлюстраваная нашым уяўленнем, то можна выказаць здагадку, што нас падманвае не толькі знешні свет, але і наш уласны ўнутраны. І тая рэальнасць, у непахіснасці якой мы былі ўпэўненыя, мае і іншы бок…  get_img (3)

А што ж знаходзіцца па той бок рэальнасці? Як туды зазірнуць? Што знойдзе там наш разгублены розум? Каб адказаць на гэтыя пытанні, гледачам прапануецца прыняць удзел у займальнай гульні розуму і ўяўленняў, якая дазволіць увайсці ў свет “ілюзіі рэальнасці або рэальнай ілюзіі”, дапаможа ўбачыць свет пад перавернутым вуглом, стаць мудрацом ўспрымання, геніем назіральнасці і майстрам уяўлення.   Дзякуючы неардынарнаму бачанню аўтара, гэтыя здымкі пераносяць нас у іншую рэальнасць.   Вернісаж Марыі Завіноўскай у галерэі “Крыга” адбудзецца 28 студзеня ў 18.00. Выстава працягнецца да 11 лютага.

Марыя Завiноўская нарадзілася ў 1962 годзе ў Гродне, скончыла факультэт матэматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, працуе настаўніцай матэматыкі ў сярэдняй школе. Першыя крокі ў фатаграфіі рабіла ў далёкія 70-ыя гады ХХ стагоддзя, калі яшчэ аб лічбавай фатаграфіі тэхнічны прагрэс і не марыў. Аднак да захаплення мастацкай фатаграфіяй яна прыйшла шмат пазней. Са з’яўленнем лічбавай фатаграфіі з’явiлiся новыя магчымасці для апрацоўкі малюнкаў. І гэта дало новы штуршок для рэалізацыі творчых ідэй і задумак. У 2006 годзе Завіноўская становіцца членам Народнага фотаклуба “Гродна”, дзе прайшла шлях ад простага кандыдата ў члены да кіраўніка дзіцячай школьнай фотастудыі “Фокус-31”. Яе выхаванцы неаднаразова станавіліся дыпламантамі і прызёрамі розных беларускіх і міжнародных фотаконкурсаў. Выставачную дзейнасць пачала ў 2007 годзе і з’яўляецца на сённяшні дзень удзельнікам замежных, міжнародных, рэспубліканскіх выстаў. Марыя аддае перавагу працы не толькі ў галіне рэпартажнай, дакументальнай і жанравай фатаграфіі, але, і як творчая асоба шукае сябе ў іншых галінах фотамастацтва.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Кіно
    «Купалу» недамалявалі: паказ фільма перанеслі, не гатова камп'ютарная графіка
    Культура
    Абрад «Юраўскі карагод» трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА
    Музыка
    Абвешчаны лонг-ліст конкурсу "Заспявай-6"
    Маё права
    Бодзіпазітыў: як навучыцца прымаць сваё цела і целы іншых людзей такімі, якія яны ёсць.
    Байнэт
    Google склаў рэйтынг самых папулярных запытаў беларусаў
    Грамадства
    Гомельскія нейрахірургі першымі ў Беларусі надрукавалі фрагмент пазваночніка на 3D-прынтары
    Адукацыя
    Як «прадаць» ідэю за 90 секунд: скетч-канспект
    Адукацыя
    «Студэнтка года» захапляецца Багдановічам і піша вершы па-беларуску
    Беларуская мова
    КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове
    Беларуская мова
    Начальнік стаўбцоўскай міліцыі Іван Мамайка: Я заўсёды буду выступаць у парламенце па-беларуску
    Культура
    «Паўлінка» прызнана нематэрыяльнай каштоўнасцю
    Асоба
    «Яна ўпрыгожвала Менск». Сябры — пра сьмерць мастачкі Ілоны Барадулінай
    Літаратура
    Абвешчаны збор сродкаў на кнігу ўспамінаў Радзіма Гарэцкага. У томе 900 старонак
    Гісторыя
    На конны помнік князю Міндоўгу ў Навагрудку патрэбна яшчэ 18 тысяч рублёў
    Маё права
    Як цела ператвараецца ў нож

Афіша

  • 19.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 12.12 18:30Дикая лекция: Болотные истории
  • 12.12 19:00Крама. Канцэрт у падтрымку запісу новага альбому
  • 12.12 20:00Зимний вечер с Квартирником!
  • 12.12 20:00Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra прэзентуюць альбом "Стрэчанне"
  • 13.12 10:00Конференция "Новые решения в государственном управлении"
  • 13.12 14:00Прэзентацыя кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”
  • 13.12 19:00Прэзентацыя кнігі “Песня пра Цімура”

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    • Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак
    • КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM