• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

«Ім рэзалі плаўнікі, каб пачалі расці ногі…»

Пачатак: 10.01 (19:00)
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
(Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19)
Кошт: Уваход вольны

Відэа-інсталяцыя Аляксандра Камарова
10 студзеня — 10 лютага 2019
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

10 студзеня, 19:00 — адкрыццё выставы

У новым 2019 годзе галерэя сучаснага мастацтва «Ў» распачынае сваю працу відэа-інсталяцыяй Аляксандра Камарова. Мастак задумаў яе для прасторы галерэі, сыходзячы з хвалюючага, нестабільнага моманту любых пачынанняў і сучасных навуковых тэорый пра тое, што ўвогуле варта  лічыць за прастору. Прастора можа быць уяўнай, яе можна «пражываць», калі яна напаўняецца штодзённым досведам выкарыстання, а таксама сацыяльнай, паўсталай падчас узаемадзеяння аднадумцаў.  Адносіны паміж гэтымі рознымі кампанентамі не з’яўляюцца аднойчы і назаўжды зададзенымі і стабільнымі. Наадварот, яны рухомыя і перажываюць змены.

Тое, што з’яўляецца характэрным для галерэі «Ў», як рухомага арганізма без канчатковай прывязкі да пэўнай матэрыяльнай абалонкі, у дэталях паказвае Аляксандр Камароў ва ўласнай інсталяцыі. Ён распрацаваў варыянт прэзентацыі, які пагружае гледача ва ўяўную прастору рухомай выявы. Гатовыя відэа-фільмы ён перамяжоўвае з матэрыялам, што быў зняты падчас працы над імі. Сярод плыні выяў і фрагментаў гісторый глядач/ка стварае ўласныя асацыяцыі. Твор мастака ён/яна запомніць такім, як успрыняў/ла і сканструяваў/ла яго сам/а падчас індывідуальнага прагляду ў зале галерэі. Відэа-інсталяцыя нагадвае кіназалу, толькі ў ёй няма тых правілаў і нормаў, якія прысутнічаюць у звычайным кінатэатры. Тут глядач/ка рухомы/ая і становіцца сам/а як бы удзельнікам/цай гэтай інсталяцыі.

Аляксандр Камароў нарадзіўся і вырас у Беларусі, жыве і працуе ў Берліне, Германія. Вучыўся ў Глебаўскім мастацкім ліцэі ў Мінску, Беларусь, ва Універсітэце выяўленчых мастацтваў у Познані, Польшча, а таксама Rijksakademie, Нідэрланды. Яго фільмы выстаўляліся на Маскоўскай біенале (2015), у галерэі «Арсенал», Польшча (2014), Музеі сучаснага мастацтва, Чыкага (2013). Камароў з’яўляецца сузаснавальнікам PXFLUX – анлайн-платформы для прэзентацыі, прасоўвання, пашырэння і збору лічбавага мастацтва www.pxflux.net, а таксама сузаснавальнікам ABA (Аir Berlin Alexanderplatz) e.V. (Асацыяцыя мастакоў-даследчыкаў у Берліне/Аляксандарплац): www.airberlinalexanderplatz.de

Адкрыццё выставы адбудзецца 10 студзеня а 19:00, уваход вольны
Кошт квіткоў на выставу: 5 руб. (поўны); 3 руб. (ільготны)

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19
Час працы: штодня з 12:00 да 20:00
+37529 3667516
www.ygallery.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM