• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google

Імпрэза Міхала Андрасюка і Надзеі Артымовіч

Пачатак: 15.05 (18:30)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
(Мінск, вул. М.Багдановіча, д. 7а)
Кошт: Уваход вольны
15 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча — творчая сустрэча з пісьменнікамі беларускага Падляшша.

У выдавецкай серыі праграмнай рады тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва" з'яівілася важкае папаўненне: дзвюхмоўнае выданне вершаў Надзеі Артымовіч "Краявід з невідочнай памылкай" (у арыгінале і ў перакладзе на польскую мову Марціна Рэмбача) і новая кніга прозы Міхала Андрасюка "Поўня". 15 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча гэтыя дастаткова рэдкія ў нашых кнігарнях выданні будуць прадстаўленыя на імпрэзе з удзелам аўтараў і рэдактараў.

Перад слухачамі выступяць празаік, старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, празаік Міхал Андрасюк, выдавец, галоўны рэдактар тыднёвіка "Ніва" Яўген Вапа.

Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад Чытачамі неверагодна таямнічая «Поўня» Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваёй лёсавызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні наконт свету бачанага і небачанага. Поўня празаічнага таленту Міхала Андрасюка раскрываецца перад намі. 

Яўген Вапа. Доўгі Брод 

Міхал Андрасюк нарадзіўся 2 снежня 1959 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Дзяцінства і маладосць правёў у вёсцы Войнаўка ў гміне Дубічы-Царкоўныя, дзе і зараз пражывае. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978), працаваў настаўнікам і каменячосам, супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя. Дэбютаваў у беластоцкай «Ніве» (1979) вершамі. У гэтым выданні друкуецца і надалей. Піша па-беларуску і па-польску. Аўтар кніг прозы «Фірма» (Беласток, 2000), «Мясцовая гравітацыя» (Беласток, 2004), «Белы конь» (Беласток, 2006, перакладзены і выдадзены на польскай мове ў 2011), «Вуліца Добрай Надзеі» (Мінск, 2010), «Wagon drugiej klasy» (Беласток, 2010), «Krzyżyk» ( Беласток, 2015). Міхал Андрасюк узнагароджаны «Залатым апострафам» часопіса «Дзеяслоў» за сваю прозу, якая друкавалася на яго старонках у 2009 годзе. Атрымаў літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага за 2011 год за кнігу «Белы конь».

Надзея Артымовіч нарадзіўся 18 лютага 1946 года ў Аўгустове, Бельскага павету. Дзяцінства паэткі прайшло ў Бельску-Падляшскім, тут яна хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Тарашкевіча. У 1965-67 вывучала рускую філалогію на настаўніцкіх курсах у Беластоку, а ў наступныя гады — беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972. Пасля жыла і працавала (у т.л. перакладчыцай) у Варшаве. Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў з 1986. На пенсіі, жыве ў Бельску-Падляшскім. Аўтарка кніг «We śnie w bólu słowa» (1979), «Роздумы» (1981), «Сезон у белых пейзажах» (1990), «З неспакойных дарог» (1993), «Дзверы» (1994, разам з Алесем Разанавым), «Лагодны час» (1998), «Адплывае спакойнае неба» (1999) і інш.

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Час: 18.30

Уваход вольны!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM