• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Канцэрты Мінск

JAZZ: Adam Baldych Sextet

Пачатак: 07.02 (19:00)
Белдзяржфілармонія
(Мінск, пр. Незалежнасці, 50)

ADAM BAŁDYCH SEXTET  – адзін з найлепшых джазавых скрыпачоў сучаснасці  выступіць са сваім гуртом 7 лютага на сцэне Белдзяржфілармоніі.

Арганізатары канцэрта – Беларуская дзяржаўная філармонія і Польскі Інстытут у Мінску.
Адам Балдых вядомы сваімі бескампраміснымі творчымі пошукамі. Ён ламае ўсе стэрэатыпы на тэму скрыпкі, а яго экспрэсія, незвычайная крэатыўнасць і віртуознасць не пакідаюць сумненняў, што ён адзін з найвыбітнейшых скрыпачоў сусветнай джазавай сцэны.

Новы праект Адама Балдыха аб’ядноўвае захапленне джазам, сучаснай музыкай і індзі-рокам. Напоўненая колерамі і “прыправамі” музыка не паддаецца класіфікацыі, але яшчэ больш  яскрава дэманструе разпазнавальнае гучанне Балдыха не толькі як музыканта, але і як кампазітара.

Адам Балдах – выпускнік Акадэміі музыкі ў Катавіцах (Польшча) і прэстыжнага Berklee College of Music (ЗША). У 16-гадовым узросце быў прызнаны “вундэркіндам” і ў хуткім часе пачаў гастраліраваць з выбітнымі польскімі і замежнымі музыкантамі ў Польшчы, Германіі, Сербіі, Інданезіі, Венгрыі, Іспаніі, Францыі, Англіі і ЗША. Музыкант стала супрацоўнічае з прэстыжным нямецкім лэйблам ACT MUSIC, для якога запісаў тры аўтарскія альбомы “Imaginary Room” (2012), “The New Tradition” (2014) і  Adam Bałdych & Helge Lien Trio „Bridges” (2015, Джазавы Альбом Года ў Польшчы), якія атрымалі вельмі высокія ацэнкі крытыкаў у Польшчы і за мяжой.

Лаўрэат ECHO Jazz 2013 – найважнейшай узнагароды для музыкантаў з усяго свету, прызнаванай у Германіі; Гран-Пры “Jazz Melomani” – Музыкант Года (2012); намінант прэміі FRYDERYK 2013, 2015 і 2016 у катэгорыі Музыкант Года (джазавая музыка); “Найлепшы Джазавы Скрыпач” Польшчы па апытанні чытачоў часопіса “Джаз-форум” нязменна з 2012 г. па 2016 г.

Супрацоўнічаў і выступаў на сцэне з вядомымі джазмэнамі Польшчы і свету, сярод якіх Лешэк Можджэр, Гражына Аўгусцік, Ярэк Смятана, Ларс Дэніэлсан, Дзідзер Лаквуд, П’ер Блэнчард, Royal String Quartet, Паўліна Гарсія, NDR Big Band, Нільс Ландгрэн, Рэнэ Ван Хэльсдынген, Джэры Гудман і інш.

У чэрвені 2016 г. Адам Балдых быў узнагароджаны “Залатым крыжам заслугі” Прэзідэнта Рэспублікі Польшча, а таксама ганаровай адзнакай  Міністэртсва культуры і нацыянальнай спадчыны РП “За заслугі перад польскай культурай“.

У Мінску Адам Балдых выступае з выбітнымі прадстаўнікамі польскай джазавай сцэны: Кшыштаф ДЫС /фартэпіяна/, Міхал БАРАНЬСКІ /кантрабас/, Мацей КАЦІНЬСКІ /саксафон, кларнет/, Шымон МІКА /гітара/, Давід ФАРТУНА /ударныя/.

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM