• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура Мінск

Калядныя сустрэчы ў Доме Коласа

Пачатак: 17.01 (15:00)
Музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)

Дом Якуба Коласа заўжды славіўся гасціннасцю і быў своеасаблівай творчай майстэрняй для таленавітых людзей. Сёння традыцыя святочных сустрэч не спыняецца, а толькі працягваецца. Імкненне падзяліцца планамі на будучыню і абмеркаваць надзённае збірае ў доме Якуба Коласа людзей, якія гатовыя па-за штодзённым тлумам несці сардэчнасць, шчырасць, клопат, як гэта рабіў і сам народны паэт. Наколькі чалавек можа звацца чалавекам часта вельмі красамоўна расказваюць яго справы і тое, наколькі ён можа ахвяраваць сабой дзеля чагосьці годнага і вечнага. Якуб Колас любіў сваіх сяброў, жыў напоўніцу і з адкрытым сэрцам дапамагаў, як толькі мог, словам, парадай, падтрымкай у цяжкія і бязрадасныя хвіліны. У гэты святочны час у доме Якуба Коласа таксама кожны можа знайсці згубленую альбо страчаную надзею на тое, што толькі з даверам і любоўю можна змяняць свет і адкрываць яго наноў.

17 студзеня 2018 года ў 15:00 у межах праекта “Калядныя сустрэчы ў Доме Коласа” адбудзецца сустрэча з землякамі Якуба Коласа. Мікола Маляўка, Казімір Камейша, Яўген Хвалей і Дзмітрый Дземідовіч падзеляцца сваімі ўспамінамі пра святкаванне Каляд і Новага году на Стаўбцоўшчыне, а таксама прачытаюць вершы зімовай тэматыкі.

31 студзеня 2018 года музей Якуба Коласа запрашае на літаратурна-музычны канцэрт-прэзентацыю выставы мастака Эдуарда Мацюшонка “Адчуванне сябе…”.  Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак з 1984 года жыве і працуе ў Вілейцы Мінскай вобласці, выкладае сусветную мастацкую культуру і маляванне ў гімназіі «Логас», кіруе выяўленчай студыяй «Вясёлка». Эдуард Уладзіміравіч актыўна займаецца гісторыка-мастацкай дзейнасцю, вяртаючы імёны незаслужана забытых мастакоў Беларусі, сярод якіх Нікадзім Сілівановіч, Леў Альпяровіч і Уладзіслаў Страмінскі. Творча пераасэнсоўвае спадчыну Язэпа Драздовіча. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША і Германіі. Падчас мерапрыемства мастак распавядзе пра кожную сваю работу пад гукі інструментальнай музыкі. Добрым працягам вечара стане літаратурна-музычная кампазіцыя “Адчуванне сябе” па вершах Якуба Коласа, Івана Лашуткі, Уладзіміра Цануніна, Іны Фраловай, Валерыя Максімовіча ў выкананні народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія” Цэнтра эстэтычнага выхавання г. Вілейкі.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM