• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Канцэрты Мінск

Канцэрт “Ад Полацка да Прагі”

Пачатак: 24.11 (19:30)
Вялікі тэатр Беларусі
(Мінск, пл. Парыжскай камуны, 1)
Кошт: ад 8.50 руб.

Вечар 24 лістапада ў Камернай зале Вялікага тэатра Беларусі прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Прагучыць музыка адразу некалькіх эпох, пачынаючы аж з Сярэднявечча і Рэнесанса, такіх рэдкіх для сцэны Вялікага тэатра. Больш таго – некаторыя згубленыя ў вірах гісторыі старадаўнія творы «ўваскрэснуць» і будуць выкананы ўпершыню пасля шматвекавога забыцця. «Мне падаецца, что гэты канцэрт мы зрабілі для інтэлектуальнай публікі, якая не толькі цікавіцца гісторыяй, культурай і мастацтвам, але нават «распешчана» рэгулярнымі «изысками», – падзяліўся Аляксей Фралоў, аўтар і вядучы гэтай праграмы.

– Гэты вечар мы ладзім у гонар некалькіх юбілеяў, бо так адбылося, што ў гісторыі ў 1517 годзе спалучылася некалькі важных з’яў адначасова, – гаворыць Аляксей Фралоў, лаўрэат міжнародных конкурсаў, артыст аркестра Вялікага тэатра (фагот), мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў «Вытокі». – Па-першае, Францыск Скарына дае шырокаму колу чытачоў на беларускіх землях магчымасць адкрыць надрукаваную Кнігу, якая і зараз застаецца самай важнай, – Біблію – на зразумелай мове. Старабеларускія элементы расквечваюць старажытны царкоўна-славянскі тэкст, набліжаючы мову Кнігі да народнай. У гэтым відавочна выявіліся асветніцкія і рэфармацыйныя погляды нашага генія Рэнесанса. І якраз роўна 500 год назад пачалася адна з пераломных падзей у еўрапейскай гісторыі – шырокая царкоўная Рэфармацыя, што стала каталізатарам для шматлікіх працэсаў як у духоўным жыцці, так і ў грамадскім.Акурат у гэтыя дні Германія і ўвесь адукаваны свет успамінае вялікага нямецкага генія Рэнесанса – Марціна Лютэра… Усё адбывалася фантастычна сінхронна, і гэтыя паралелі вельмі цікавыя. Наша радасць, наш гонар і наша шчасце, што ў нас быў, ёсць і будзе Францыск Скарына, асоба надзвычайна высокай вучонасці і празорлівасці, светач, якіх у цэлым свеце адзінкі! Вось на вечары 24 лістапада мы і пастараемся ўзгадаць летапіс жыцця і ўвесь фантастычны размах дзейнасці Скарыны. Вобразы Полацка, Вільні, Кракава, Караляўца, Падуі, Венецыі, Прагі, Чэскага Крумлёва – знакавых для Францыска еўрапейскіх гарадоў ярка праявяцца ў нашых вербальных і музычных «вітражах». Але ў сваёй праграме нам хацелася б узгадаць не толькі, дзе ён быў, але каго вучыў і лячыў, з кім дыскутаваў, на каго паўплываў, каго любіў, што завяшчаў…

Чэшскі харал XVстагоддзя, італьянскія танцы і канцоны XVI-га, музыка з Полаччыны эпохі Рэнесанса, барока, класіцызма, а нават і рамантызма – усё гэта будзе перавязана чырвонай ніткай жыццяпісу Скарыны і яго ўплыву на цывілізацыю. З айчынных, з полацкіх музычных артэфактаў чакаецца і раскошная арыя Апалона з оперы «Апалон-Заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас», і старонкі «Полацкага сшытка», вернутага ў Беларусь прафесарам Адамам Мальдзісам, фрагменты «Забельскай нотнай калекцыі», знойдзенай мной з калегай Святленай Немагай падчас архіўнай працы, і творы нашага геніяльнага Станіслава Манюшкі (які іграў на полацкім аргане… далёк ад Полацка!), і невядомая яшчэ іншая цудоўная «старая-новая» беларуская музыка, пра якую будзе аб’яўлена непасрэдна ў Камернай зале 24 лістапада… Прыемна, што музыказнаўства не стаіць на месцы, і пасля «Полацкага Сшытка» з’яўляюцца ўсё новыя і новыя вяршыні беларускай музычнай Атлантыды, сцэнічнымі адкрыццямі якіх мы стараемся рэгулярна радаваць нашу публіку.

А мне з маёй калегай Святленай Немагай пашчасціла адкрыць сапраўдны Кландайк, залатую жылу нашай музыкальнай спадчыны – беларускую музыку эпохі Моцарта! Больш за 10 невядомых дагэтуль беларускіх сімфоній! І на вечары мы працягнем адчыняць гэтую каштоўную скарбонку – тут упершыню прагучаць некаторыя творы аўтарства самаго Восіпа Казлоўскага, класіка XVIII стагоддзя, славутага кампазітара не толькі Беларусі! І на гэтым сюрпрызы не скончацца. Прэм’ера будзе не адна, а многія элементы праграмы перанясуць нас у XVI стагоддзе – Залаты век нашай гісторыі.

Спадзяюся, нішто не перашкодзіць пачуць у гэты вечар цудоўныя галасы нашых салістаў – Ірыны Кучынскай, Юрыя Гарадзецкага і Дзмітрыя Капілава. А за інструментальнае напаўненне будзе адказваць ансамбль «Вытокі»: Ірына Аўдзеева (фартепіяна), Дыяна Гантарэнка (флейта) і я, Аляксей Фралоў (фагот).

Квіткі: 8.50 – 13.50 руб.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM