• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Канцэрты

Канцэрт гурта Akute. Адмысловы госьць — Паліна Рэспубліка

Пачатак: 12.12 (19:00)
Loft Cafе
(Мінск, вул. П. Броўкі, 22)

Гурт Akute прызнаны найлепшым гуртом году па вэрсіі інтэрнэт-парталу Tuzin.fm. Узнагарода знойдзе сваіх герояў 12.12.2012, калі ў клюбе Loft адбудзецца падсумаваньне вынікаў-2012. Магілёўскія музыкі дадуць з гэтай нагоды вялікі сольны канцэрт. Адмысловым госьцем вечару будзе надзея беларускай музыкі Паліна Рэспубліка.

Інтэрнэт-партал Tuzin.fm падвёў вынікі 2012 году. На рашэньне рэдакцыі найлепшым гуртом году прызнаны Akute. Сёлета магілёўская каманда засьведчыла надзвычайную актыўнасьць. У лютым яны прадставілі самотнік «Krou EP», у красавіку выдалі свой другі студыйны дыск «Не існуе», які быў станоўча прыняты, як публікай, так і экспэртамі, а давяршылі справу яшчэ адным вялікім самотнікам увосень «Iholki» . Як вынік — іх сольныя выступы сёлета заўжды зьбіралі аншлягі. Акром таго Стас Мытнік, Рома Жыгараў ды Павал Філатаў далі яшчэ нямала нагодаў сёлета згадаць іх добрым словам — паўдзельнічалі ў саўндтрэку да фільму «Вышэй за неба», выявілісалідарнасьць з забароненай «Крамбамбуляй», выступілі разам з Placebo ў Палацы спорту… Больш за тое, музыкі рыхтуюць яшчэ адзін сюрпрыз адмыслова да канцэрту 12 сьнежня, калі ім будзе ўручана ўзнагарода ад Tuzin.fm.

У першай частцы вечарыны «Жывы Тузін» у клюбе Loft свае песьні зайграе Паліна Рэспубліка, якая таксама дала нямала падставаў сёлета для таго, каб зь ліку надзеяў беларускай сцэны перайсьці ў шэраг самых запатрабаваных айчынных выканаўцаў. Сёлета Паліна выдала два сынглы справіла сваё 18-годзьдзе шыкоўным канцэртам, зайграла ў якасьці госьця на аўтарытэтным польскім Halwfay Festival і фэсьце «Пікнік.by», а яе выступ на «Тузін.Unplugged» выклікаў сапраўдны фурор.

Абодва ўдзельнікі вялікага «Жывога Тузіну» 12.12.12. раней ужо адзначаліся нашым парталам. У 2009 годзе Akute былі прызнаныя «Адкрыцьцём году», а ў 2010 годзе іх дэбютны альбом «Дзевачкі і космас» заняў другое месца ў сьпісе найлепшых рэлізаў году. Паліна была прызнаная адкрыцьцём году ў беларускай музыцы ў 2011 годзе.

12 сьнежня (серада). 19:00. Loft Cafе (вул. П. Броўкі, 22).

Вынікі году ад парталу Tuzin.fm.

Канцэрт гурта Akute. Адмысловы госьць — Паліна Рэспубліка

Кошт квітка — 80 000 руб. (танцпляц), 100 000 руб. (столік). Квіткі прадаюцца непасрэдна перад пачаткам канцэрту!

Замовіць столік можна загадзя па тэл.: +375 29 380-00-10

Іншыя пытаньні: + 375 29 687-20-93.

«Тузін Гітоў»


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM