• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Канцэрты Мінск

Канцэрт “Міцкевічаўскі 13-складовік у стылі рэп”

Пачатак: 28.11 (19:00)
Клуб Брюгге
(Мінск, Партизанский проспект, 6а)
Кошт: Уваход вольны

28 лістапада ў 19: 00 у клюбе BRUGGE (Партызанскі праспект, 6А) адбудзецца канцэртны праект у межах “Месяца польскай літаратуры”

МІЦКЕВІЧ – СТАСЮК – ГАЙДАМАКІ / MICKIWICZ – STASIUK – HAYDAMAKY
“МІЦКЕВІЧАЎСКІ 13-СКЛАДОВІК У СТЫЛІ РЭП”

з удзелам Анджэя СТАСЮКА (Польшча) і этна-рок гурта “ГАЙДАМАКІ” (Украіна).
Спецыяльны госць праекта — паэт і рэпер Віталь РЫЖКОЎ (Беларусь).
Мерапрыемства прысвечана 220-годдзю з дня нараджэння АДАМА МІЦКЕВІЧА
УВАХОД ВОЛЬНЫ / Рэгістарцыя на сайце www.brugge.by (нацiснiце “Купить билет” зверху)

Напрыканцы студзеня 2018 года на польскім рынку з’явіўся альбом “Міцкевіч-Стасюк-Гайдамакі”.
Польскі пісьменнік Анджэй Стасюк разам з украінскім этна-рок гуртом “Гайдамакі” запісалі 10 кампазіцый, натхнёных творчасцю Адама Міцкевіча.

Ідэі такога кшталту нібы вядомыя – прадставіць у сучаснай інтэрпрэтацыі вялікага паэта – але ў дадзеным выпадку задума адметная. Па-першае, удзел украінскіх музыкаў, па-другое, Анджэй Стасюк, які раней не быў заўважаны ў спяванні, а па-трэцяе, міцкевічаўскі 13-складовік, які проста напрошваўся на прачытанне ў стылі рэп.

Альбом атрымаў шмат пазітыўных рэцэнзій, пра яго пісалі найбуйнейшыя польскія СМІ. Стасюк, у тым ліку ад імя гурта “Гайдамакі”, даў каля 40 інтэрв’ю на тэму альбома, а кампазіцыі з кружэлкі з красавіка мінулага года рэгулярна з’яўляюцца ў хіт-парадзе Трэцяга канала Польскага радыё.

Ідэя з Міцкевічам выспявала цягам 2016 года. Спачатку гэта павінна была быць адна кампазіцыя “Акерманскія стэпы”. Заінтрыгаваныя гэтым санетам “Гайдамакі” скіраваліся ў Акерман (сёння Білгарад-Дністроўскі), каб убачыць апісаныя Міцкевічам мясціны. Гурт шукаў польскага выканаўцу, каб сумесна заспяваць санет, яшчэ не ведаючы, які менавіта стыль падыдзе – рэп, рэгі, рок? І таму таксама ўдзельнікі гурта звярнуліся з гэтым пытаннем да Анджэя Стасюка, які як пісьменнік павінен лепш разумець матэрыю слова.

Стасюк нічога не параіў, але сам прыняў выклік. Хутка выявілася, што сумесна можна запісаць не адну кампазіцыю, а цэлы альбом. Праца пачалася вясной 2017 года, спачатку Анджэй Стасюк запісваў голас у студыі, а ў лістападзе музыкі сустрэліся з пісьменнікам у Кіеве, дзе скончылі працу над альбомам.

У альбом увайшлі ў асноўным санеты са зборніка “Крымскія санеты”, але ёсць таксама “Рэдут Ардона”, фрагменты з “Дзядоў”, “Конрада Валенрода”, а таксама “Лазанская лірыка”.

Чаму Міцкевіч? “Добрыя ідэі часта нараджаюцца дзіўным чынам, – кажа Аляксандр Ярмола, вакаліст гурта. – У бок творчасці Адама Міцкевіча нас скіравала размова з сябрам гурта, Вальдэкам Сулішам, дырэктарам Еўрапейскага фестывалю смаку ў Любліне. Зацікаўленыя, мы зазірнулі ў старыя, паўвекавой даўніны пераклады на ўкраінскую мову, але не знайшлі ў іх натхнення і звярнуліся да арыгіналаў – і здарылася. Мова Міцкевіча адразу пачала маляваць у нашых галовах музычныя вобразы. Гэта было тое, што трэба!”

“Крыху і дзеля таго, каб Міцкевіч не заржавеў, не спарахнеў. Бо творы школьнай праграмы паміраюць хутчэй. А я маю адчуванне, што міцкевічаўскі 13-складовік усё яшчэ захоўвае сваю небывалую моц. Я думаю, што калі б Міцкевіч сёння чытаў свае імправізацыі, то яны павінны былі б гучаць як своеасаблівы славянскі рэп. “Гайдамакі” надалі гэтаму цудоўны ўсходні каларыт, “атурэчылі” матэрыял. Мы ж ведаем, што ў Прарока ёсць не толькі Літва, Польшча, але і Акерман, і стамбульская эскапада, і нарэшце, нібы дотык лёсу, панурая смерць над Басфорам”, – гаворыць Анджэй Стасюк. “Мы бачым у Міцкевічы шанец засыпаць адзін з многіх роваў, якія мы самі ж і выкапалі з абодвух бакоў Буга. Я ведаю, што заявы тыпу «будуем культурны мост над ракой зла» гучаць банальна і вычарпалі сябе дашчэнту. Таму мы не ставім сабе задачу адным альбомам усталяваць у свеце мір і братэрскую любоў. Мы проста хочам паказаць, што за ўсходняй мяжой таксама ёсць чулыя да паэтычнага слова людзі”, – кажа Аляксандр Ярмола.

У альбоме можна пачуць не толькі арыгінальныя творы Міцкевіча, але таксама і ўкраінскія пераклады. Смаку дадае той факт, што два выбітныя ўкраінскія пісьменнікі – Юрый Андруховіч і Сяргей Жадан – спецыяльна для альбома пераклалі некалькі санетаў на сучасную ўкраінскую мову. Але і перараклады з 1950-х гадоў былі выкарыстаны таксама.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM