
7 Снежня, а 20:00 у бары “CORSAR”, адбудзецца выступ гарадзенскіх рок-гуртоў “TEPSIVA” і “The Cave”.
TEPSIVA - Першы сумесны выхад на сцэну гарадзенскіх рок-н-ролльшчыкаў школы апошняга дзесяцігоддзя, якія сабраліся і вырашылі даць штурхаля макрэчы, халадэчы і нудзе першых зімовых дзён. Разагрэць пачатак зімы ладным замесам з адвязных рокавых кампазіцый, танцавальных рытмаў і запамінальных тэкстаў, разбаўленых лірыкай і цікавымі інтэрпрытацыямі вядомых рэчаў.
Усіх удзельнікаў TEPSIVA, аматары гарадзенскай рок-музыкі ведаюць па іншых праэктах, а вось па якіх і каго - хай застанецца інтрыгай да іх першага выступу. Адно можна сказаць дакладна - з гэтымі будзе не сумна.
The Cave - малады гарадзенскі калектыў, які грае музыку ў стылі драйвовага інды-рока і праз сваю творчасць выражае сябе. Прыгожы дзявочы вакал, інструментальны мінімалізм і шчырасць музыкаў - тыя тры кіты, якія вылучаюць “The Cave” і з'яўляюцца адказам на пытанне, чаму на іх варта пайсці.
СУМНА НЕ БУДЗЕ!
7 снежня
20:00
Уваход 5 рублёў.