• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Гродна

“Кірмаш праектаў” у Гародні: культурнай сталіцы – культурніцкія ідэі!

Пачатак: 21.01 (18:30)
кавярня "Салодкі пачастунак"
(Гродна, вул. Ажэшка, 25-3)

Кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае ў пошук праектныя ідэі, здольныя насыціць жыццё Горадні як культурнай сталіцы Беларусі ў 2014 годзе. Прадставіць іх і знайсці партнёраў можна ўсім ахвочым на “Кірмашы праектаў” 21 студзеня.

Неўзабаве пасля навагодніх святаў Горадня ўрачыста распачынае год у якасці Культурнай сталіцы Беларусі — 2014. Пры пільным разглядзе гэтая акцыя можа стаць шыкоўнай нагодай для мабілізацыі грамадскіх і творчых супольнасцяў, на якія так багаты горад над Нёманам, дзеля ўзмацнення сваёй культурніцкай ролі на мапе краіны. Сапраўды, калі як не цяпер? Перайсці ад словаў да справы кампанія “Будзьма беларусамі!” прапануе ўсім зацікаўленым на “Кірмашы праектаў” 21 студзеня.

Традыцыйна “Кірмаш”збірае праекты, скіраваныя на паляпшэнне і развіццё культурніцкага жыцця горада: уласна творчых сфер (музыка, выяўленчае і сцэнічныя мастацтвы, літаратура), захавання і інтэрпрэтацыі культурніцкай спадчыны. Вітаюцца таксама праекты, якія нясуць новае якаснае разуменне паняцця “культура” сродкамі такіх прафесійных галін, як сацыяльная праца, адукацыя, экалогія, гарадская прастора, турызм, бізнэс, рэклама і камунікацыі і іншыя.

Бліжэйшы “Кірмаш” у Горадні будзе магчымасцю:

–          сабраць праекты, важныя для культурніцкай разнастайнасці горада і якаснага пацверджання яго амбітнага статусу Культурнай сталіцы краіны;

–          акумуляваць партнёрскія сувязі і зносіны паміж культурніцкімі дзеячамі і актывістамі, патэнцыйнымі партнёрамі, валанцёрамі;

–          даць карысныя парады па ўдасканаленні праекта аўтарам ад аднадумцаў і крытыкаў яшчэ на стадыі ідэі.

На “Кірмашах” культурніцкія і грамадскія дзеячы знаёмяцца, натхняюцца, натхняюць і дапамагаюць адно аднаму, што для Горадні цяпер надзвычай актуальна!

Калі вы маеце вартую задуму — дзейнічайце! Дасылайце прэзентацыю, а таксама запоўненую анкету ўдзельніка на электронную скрыню kirmash.hrodna@gmail.com да 17 студзеня ўключна.

У прэзентацыі трэба адлюстраваць наступнае:

— назва прэзентацыі;

— сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);

— мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);

— фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;

— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

— якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).

 

Дэтальная інфармацыя аб падрыхтоўцы прэзентацыі знаходзіцца тут.

Выніковая прэзентацыя “Кірмашу праектаў” адбудзецца 21 студзеня 2014 года. Месца правядзення будзе абвешчанае ў хуткім часе.

Даведкі па тэл.: (029) 106-85-94 — каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Гарадзенскім рэгіёне Хрысціна Марчук.

Запрашайце “Кірмаш праектаў” у свой горад!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM