• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Выстава Віктара Маркаўца “Класіка і этнамадэрн”

Пачатак: 04.02 (17:00)
Нацыянальны мастацкі музей
(Мінск, вул. Леніна, 20)

4 лютага 2020 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца персанальная выстава Віктара Маркаўца “Класіка і этнамадэрн”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 30 жывапісных твораў мастака.

Віктар Пятровіч Маркавец (1947–2013) належыць да тых айчынных мастакоў і дзеячаў мастацтва, заахвочвальным матывам творчасці якіх была цікавасць да нацыянальнай гісторыі, культуры, фарміравання, развіцця нацыянальнага стылю. Ураджэнец Докшыц, ён рос у асяроддзі “нацыянальнага космасу” – людзей, іх узаемаадносін, спраў, побыту, народнага мастацтва.

У 1980 годзе за шэраг карцін мастак быў узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола – і гэта было прызнаннем сапраўднага поспеху маладога майстра, які стварыў кампазіцыі, што гарманічна спалучаюць у сабе лірыку, рамантызм, эпічны кампанент і не пазбаўлены драматычнага падтэксту.

Партрэт, пейзаж, нацюрморт, карціна – ва ўсіх жанрах станковага жывапісу Віктар Маркавец, вучань народнага мастака Беларусі І.В. Ахрэмчыка, стварыў выдатныя творы, сказаў сваё, часам унікальнае, слова. Але гэтымі рамкамі яго творчасць не абмяжоўвалася. Майстар пакінуў яркі след і ў галіне адроджанага традыцыйнага народнага маляванага дывана, так званай “маляванкі”, напісаўшы немалую колькасць разнапланавых работ падобнага кшталту на мяжы традыцыйнага і прафесійнага, станковага і прыкладнога мастацтваў.

Незвычайным вопытам злучэння філасофскай думкі і станковага жывапісу з’яўляецца шэраг праектаў Віктара Маркаўца і Алеся Разанава пачатку 1990-х гадоў. Арыгінальныя кампазіцыі, якія злучаюць абстрактны і выяўленчы пачаткі, уяўляюць сабой візуалізацыю ідэй, эмоцый, сумяшчаючы часам парадаксальна філасофскае і жыццёвае, агульначалавечае і нацыянальнае.

Вянчае разнастайныя праявы мастацкага, паэтычнага, педагагічнага дару Віктара Пятровіча Маркаўца работа па роспісе цэркваў у Докшыцах, вёсцы Сітцы Докшыцкага раёна, старажытным Заслаўі, дзе майстар пражыў апошнія 25 гадоў.

Персанальныя выставы мастака праходзілі ў Беларусі, Польшчы, ЗША.

Віктар Пятровіч Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 года ў горадзе Докшыцы Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1971 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і замежных мастацкіх выставах. У 1977 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, галерэі М. Савіцкага, Музеі-запаведніку “Заслаўе”, літаратурных музеях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, у Беларускім музеі ў Гайнаўцы, Надвіслянскім музеі ў Казімежы-Дольным (Польшча), прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Амерыкі.

Выстава будзе працаваць з 5 лютага па 15 сакавіка 2020 года.




« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM