• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура Мінск

Лекцыя Ірыны Дубянецкай “Беларускі апакаліпсіс канца ХVІІ ст. і касмагонія “Бядняцкай Бібліі” Васіля Кораня”

Пачатак: 19.02 (18:30)
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)
Кошт: 3 руб.

У межах экспанавання часовых літаратурна-мастацкіх экспазіцый “Мудрасць вякоў” і “Біблія для народа 1692–1696 гг. Васіля Кораня” Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе шэраг адкрытых лекцый для аматараў літаратурнага слова і тых, хто цікавіцца развіццём літаратуры ў гістарычным кантэксце:

– 15 лютага ў 16.00 – лекцыя Алеся Бразгунова “Перакладная літаратура Беларусі XV–XVII стст.”.

– 19 лютага ў 18.30 – лекцыя Ірыны Дубянецкай “Беларускі апакаліпсіс канца ХVІІ ст. і касмагонія “Бядняцкай Бібліі” Васіля Кораня”

– 21 лютага ў 18.30 – лекцыя Ірыны Дубянецкай “Дзівосы Францішка Скарыны: акадэмічныя і эзатэрычныя веды Пражскай Бібліі 1517-1519 гадоў”.

– 29 лютага ў 16.00 – лекцыя Алеся Бразгунова “Шматмоўная паэзія Беларусі XVI–XVIII стст.”

Аўтары:

Ірына Дубянецкая – філосаф, біблеіст і культуразнавец, доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі (2005). Займаецца біблеістыкай, вывучае старажытныя мовы і цывілізацыі Старажытнага Блізкага Усходу. Вядзе Школу Бібліі, чытае лекцыі па беларускай сакральнай традыцыі, каардынуе новы навуковы пераклад Бібліі на беларускую мову.

Алесь Бразгуноў – літаратуразнавец-медыявіст, паэт і перакладчык, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Накірункі зацікаўленасці – літаратура Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIII стст., заходнееўрапейскі рыцарскі і гістарычны раман XII–XVII cтст. Аўтар навуковай манаграфіі “Перакладная белетрыстыка Беларусі XV–XVII стст.” (Мінск, 2007); укладальнік і перакладчык кнігазбораўскага тома “Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан…” (Мінск, 2009); укладальнік і перакладчык тома “Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст.” (Мінск, 2011); адзін з аўтараў “Анталогіі даўняй беларускай літаратуры XI – першай паловы XVIII ст.” (Мінск, 2003; 2-е выд. – 2005), а таксама факсімільнага выдання рукапісу рыцарскага рамана XVI ст. “Białoruski Tristan. Беларускі Трышчан” (Вроцлаў, 2007). Пераклаў прадмовы Ф. Скарыны на беларускую і рускую мовы для праекта “Кніжная спадчына Скарыны” ў 20 тамах (2013–2017).

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13).

Уваход: 1,50 р. – школьнікі, навучэнцы, студэнты

               3,00 р. – дарослыя

Даведкі па тэл.: 8 (017) 334-56-21



« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM