• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

Лекцыя “Віртуальны шпацыр па мясцінах БНР”

Пачатак: 02.03 (19:00)
Арт Сядзіба
(Мінск, пр. Машэрава, 18)
Кошт: Уваход вольны

Арт Сядзіба працягвае шэраг лекцыяў да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. У пятніцу 2 сакавіка адбудзецца віртуальны шпацыр па мясцінах БНР у Менску з Сяргеем Харэўскім. Лекцыі адбывацца ў памяшканьні Арт Сядзібы (вул. Машэрава, 18). Пачатак а 19-й.

Месцы, што пазначаны на мапах кропкамі, становяцца пунктамі, з якіх бяруць пачаткі лёсы нацыяў. Менск на сумежжы ХІХ—ХХ ст. стаў пунктам нулявога адліку ў найноўшай гісторыі Беларусі й ня толькі яе. У Менску братамі Луцкевічамі была ўтворана першая нацыянальная партыя беларусаў — Беларуская сацыялістычная грамада. Тутсама дзейнічала іх партыйная друкарня, а ў 1906 г. тут адбыўся ІІ з’езд Беларускае Сацыялістычнае Гамады. Цудам будынак, у якім месьцілася гэтая партыя ў 1917 годе – ацалеў!  У 1917 г. тут дзейнічаў Беларускі нацыянальны камітэт на чале з Раманам Скірмунтам. Адна з першых публічных акцый камітэту — наладжаны 12 сакавіка 1917 г. дзень беларускага значка ў Мeнску. Як паведамлялі газэты, у гэты дзень на вуліцах гораду прадаваліся «значкі нацыянальных колераў Беларусі — чырвонага зь белым. Упершыню забытая мова забытай беларускай вёскі дамінавала ўсюды: на вуліцах, у кавярнях, кінэматографах». 24-25 мая 1917 г. у Менску  адбыўся з’езд беларускага каталіцкага духавенства. 25 сакавіка 1918 г. у Менску была абвешчана незалежнасьць БНР.

Тут цудам ацалелі ўсе адрасы, тым ці іншым чынам зьвязаныя з ідэяй незалежнасці Беларусі. Пабачыць іх мы і выйдзем на свой шпацыр!

У былым гарадзкім тэатры — цяпер тэатар імя Янкі Купалы — пры канцы 1917 г. адбываліся пасяджэньні Ўсебеларускага з’езду.

У колішнім біскупскім палацы пры кляштары езуітаў — тады рэзыдэнцыі расейскіх губэрнатараў — у 1918 г. засядалі спачатку выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з’езду, а затым і Народны сакратарыят Беларусі. Тут была прынятая Першая ўстаўная грамата (плошча Свабоды, 7).

Захаваўся ў выдатным стане й той самы будынак на вуліцы Валадарскага, 9 дзе ў залі на трэцім паверсе а восьмай раніцы 25 сакавіка была ўхваленая Трэцяя ўстаўная грамата БНР. Ён быў арандаваны ў Сялянскага пазямельнага банку ад сярэдзіны сакавіка 1918 году для Народнага сакратарыяту.

Пра гэтыя адрасы і пра шмат чаго ішага распавядзе мастацтвазнаўца і гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі. Запрашаем!

Лекцыі бясплатныя, але ахвяраваньні вітаюцца і патрэбная папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-формы. Кожны ўдзельнік рэгіструецца асобна!

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах: +375-44-5386283 і +375-25-5458430 (viber)

Паводле арганізатараў

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM