• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Гомель

Максім Жбанкоў і Павел Баркоўскі ў Гомелі

Пачатак: 09.11 (18:00)
Тайм-клуб “Флэт”
(Гомель, вул. Галавацкага, 19, гатэль “Надзея”, 2-гі паверх)

Лятучы ўніверсітэт

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”

запрашаюць

МАКСІМ ЖБАНКОЎ, ПАВАЛ БАРКОЎСКІ

СУЧАСНАЕ БЕЛАРУСКАЕ МЫСЛЕННЕ: АСОБЫ, ТЭКСТЫ, КАНТЭКСТЫ

прэзентацыя анталогіі “Код прыстунасці” і зборніка “Цытуй сваё”

9 лістапада, Гомель, Тайм-клуб “Флэт”, 18.00

9 лістапада Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” запрашаюць на сустрэчу з філосафамі Максімам Жбанковым і Паўлам Баркоўскім, падчас якой будуць прэзентаваныя выдавецкія праекты Году беларускага мыслення – Анталогія “Код прысутнасці” і зборнік “Цытуй сваё”. Імпрэза адбудзецца ў гомельскім Тайм-клубе “Флэт”, пачатак а 18.00.

Невялічкі, амаль кішэнны варыянт зборніка “Цытуй сваё” паўстаў у лютым 2016 году як вынік працы шэрагу грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, ён прадстаўляе сабой збор цытатаў беларускіх мысляроў, мастакоў, культурных і грамадскіх дзеячоў. Анталогія беларускага мыслення “Код прысутнасці”, выдадзеная Лятучым ўніверсітэтам і Беларускім Калегіюмам, пабачыла свет у красавіку 2016 году. Сабраныя ў ёй амаль два тузіны тэкстаў самых розных жанраў і стыляў ствараюць панараму імёнаў, думак, канцэптаў, якія вызначалі інтэлектуальны пошук беларусаў за апошнія 15 год. Розныя па фармаце і змесце, гэтыя два выдавецкія праекты кожны па-свойму прад’яўляюць беларускую думку шырокаму колу грамадства і робяць мысленне фактам і падзеяй беларускай культуры. І кожны з іх задае асаблівую оптыку нашага погляду на інтэлектуальнае жыццё новага тысячагоддзя.

Якое яно – сучаснае беларускае мысленне? Якія ідэі і адметнасці задаюць яго стыль, вызначаюць яго “беларускасць” і “сучаснасць”? Якія героі, знакавыя падзеі ствараюць разнастайнасць зместу? Якія тэмы найбольш хвалююць інтэлектуалаў?

Паспрабуем шукаць адказы на гэтыя пытанні, разважаць і спрачацца пра пакручасты лёс мыслення, пра яго паўставанне і сталенне ў гутарцы з тымі, хто непасрэдна стварае прастору мыслення – аўтарамі тэкстаў, ініцыятарамі цікавых інтэлектуальных праектаў і ўдзельнікамі шматлікіх дыскусій: культуролагам і філосафам Максімам Жбанковым і філосафам Паўлам Баркоўскім. Імпрэза адбудзецца 9 лютага ў гомельскім Тайм-клубе “Флэт” (вул. Галавацкага, 19, гатэль “Надзея”, 2-гі паверх), пачатак а 18.00.

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі!

На прэзентацыі можна будзе набыць Анталогію, а аўтары самых цікавых пытанняў філосафам атрымаюць у падарунак зборнік “Цытуй сваё”.

Каардынатар сустрэчы ў Гомелі – Яўген Меркіс:  +375447494166


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM