Шукаеш месца, дзе можна павалантэрыць у родным горадзе? У цябе ёсць хвілінка часу і ты хочаш прымяніць яе з карысцю? Або ты - арганізацыя, якая хоча стаць бачнай для будучых валантэрак і валантэраў ці знайсці партнэраў?
Тады далучайся да Мапатона тваім горадзе, каб разам дадаць і знайсці кропкі на інтэрактыўнайМапе заўтрашняга дня*, якую распрацоўвае Фаланстэр.
Што будзе падчас Мапатона?
● Распавядзем пра ідэю “Мапы заўтрашняга дня” і тое, як яна можа дапамагаць грамадскім актывістам і актывісткам пашыраць сувязі і партнёрства.
● Адкажам на ўсе твае пытанні.
● Дададзім арганізацыі і ініцыятывы твайго горада, мястэчка, або вёскі на Мапу і паглядзім, як яна працуе!
● Таксама ты даведаешся, што такое Мапа каштоўнасцяў грамадскіх арганізацый.
Для каго Мапатон?
● для грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў;
● для тых, хто шукае сваю магчымасць для валанцёрства ў родным горадзе або ўва ўсёй Беларусі;
● для жадаючых сваімі рукамі зрабіць гэты свет крышачку лепш.
Чаму мы гэта робім?
● Мы робім мапу не для супольнасцяў а разам з супольнасцямі, актывістамі і айці-валанцёрамі.
● Мапа абнаўляльная шырокім колам рэдактараў без прэмадэрацыі або якой-небудзь цэнзуры вузкага кола рэдактараў.
● Дадзеныя захоўваюцца паводле адкрытых стандартаў (opendata), а ўвесь код праэкта створаны па прынцыпам opensource і захаваны ў адкрытым рэпазіторыі.
● Гэта значыць, што мы абапіраемся на давер, валанцёрскую працу, а таксама верым у моц супольнасці.
Запаўняй заяўку на Мапатон!
Месца правядзення мы паведамім толькі зарэгістраваным асобам.
Сачы за навінамі, калі Мапа прыедзе у твой горад!
17.10 а 17:30 - Ворша
18.10 а 18:00 - Віцебск
19.10 а 15:00 - Наваполацк
20.10 а 14:00 - Браслаў
* Мапа заўтрашняга дня - гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі. Таксама з дапамогай Мапы можна знайсці партнёраў ці арганізацыі, у якіх існуе магчымасць павалантэрыць. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці агульнымі намаганнямі.