• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Канцэрты Мінск

Martin S. Вялікая прэзентацыя альбома

Пачатак: 28.10 (19:00)
RE:PUBLIC
(Мінск, вул.Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына))

Мінулай восенню гурт Martin S. распачаў збор сродак на другі паўнафарматны альбом. Мэтай было поўнае фінансаванне запісу з боку слухачоў, а ў супрацьлеглым выпадку гурт меў намер скончыць сваё існаванне.  Але гэтая задума скончылася пазітыўна, і напрыканцы вясны гурт накіраваўся на студыю, каб запісаць альбом на народныя сродкі. Час ад часу гурт выкладываў у сетку сінглы, якія падцвяржалі працу, што вялася над альбомам, а зусім нядаўна выпусціў міні-фільм, якім абвесціў пра заканчэнне запісу.

І вось 5 кастрычніка свет пабачыў другі студыйны альбом гурта Martin S. пад назвай “Першы”.

Мы калі ў 2012ым пачыналі, гэта быў такі кураж, такі ўзлет эмоцый. Усё рабілася на адным подыху. Наш гурт – гэта адзіны арганізм, таму мы ўсе рухаліся ў адзіным парыве. Але, як і ва ўсіх, мабыць – надыходзіць… Ну назавем яго крызісам. Менавіта ў такі момант і прышлі думкі пра смяротны краўндфандынг. Альбом альбо смерць… Нам пашанцавала, слухач выбраў альбом. Для нас гэта стала вялікай нечаканасцью з аднаго боку і вялікай адказнасцю з другога, бо тут ужо нельга было легчы лапамі ўгару і ныць пра тое, што ты нікому не патрэбны. Трэба было пасля перыяду раскісання ўзяць сябе ў рукі і прымусіць выдаць тое, што круцілася ў галаве.

Запіс даваўся нам не тое што цяжка… Як бы гэта лепей назваць?.. Проста мы спрабавалі зрабіць нешта па-сапраўднаму крутое, нешта цікавае, і таму паклалі на гэты альбом вельмі шмат моцы. Пачыналася ўсё з таго, што мы змянілі студыю, цалкам пераехаўшы ў клёвае месца пад навай “ForZ”, дзей й займаліся запісам. Там мы і шукалі гук: месцамі эксперыментавалі, месцамі дурэлі, мы рабілі ўсё, каб гэты альбом стаў для нас наступнай прыступкай. Не крокам, а менавіта прыступкай наверх. Што мы толькі не рабілі: выносілі бубны ў пакой, што не прызначаны для запісу; выкарыстоўвалі некалькі гітар, для атрымання патрэбнага гуку; міксавалі бас і накладалі на яго цемень эффектаў так, што ён рабіўся ўвогуле непадобным на бас. Мы начавалі на студыі, выпілі тонны кавы, пераслухалі сотні і сотні дарожак.  Мы рабілі гэты альбом з душой, і мне падаецца, што ён з душой і атрымаўся.

Што тычыцца гучання, то яно атрымалася суцэль сабе напорыстае. І няхай не ўсе трэкі гучаць цяжка, у цэлым гэты альбом атрымаўся, як нам падаецца, цяжэйшым за дэбютны. Як вынік – “Першаму” хапае і музычнай разнастайнасці і пры гэтым ён не пакутуе прытарнай энэргетыкай і знарочыстай стракатасцю.

Калі першы наш  альбом быў больш падобны да зборніка выпадковых песень, то другі альбом – гэта цэльная гісторыя. Калі слухаць яго ў “нашым”  парадку, то абавязкова можна прасачыць што адбываецца з галоўным героем гэтай гісторыі. Я ўпэўнены, што гэты альбом пра кожнага чалавека на зямлі, бо тыя эмоцыі, тыя пытанні, пра якія мы тут спяваем, адчуваў кожны з нас і не раз. Гэты альбом пра кожнага з нас. Гэты альбом пра нашае жыццё.

Спампаваць альбом можна на афіцыйным сайце гурта – http://martin-s.org

Ну і канешне, альбом мусіць быць прадстаўлены ад першай асобы, таму запрашаем усіх абавязкова завітаць да нас у госці 28.10 у клуб Рэ:паблік, дзе й адбудзецца жывая прэзентацыя альбома – http://vk.com/msconcert . Хто бываў на нашых канцэртах, той ведае, якую энэргетыку мы нясем са сцэны, а хто не бываў, то проста абавязаны прыйсці і насалодзіцца тым дайвам, што мы ўпэўненна абяцаем.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM