• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае

Масленіца ў Строчыцах

Пачатак: 22.02 (12:00)
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры i побыту
(4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо)

22 лютага 2015 года з 12:00 да 16:00 Масленіца, цi «Масляна нядзеля», – адно з рухомых свят народнага календара, якое адзначаецца прыкладна ад 3 лютага (21 студзеня па старому стылю) да 14 сакавіка (1сакавіка па старому стылю), у залежнасці ад Вялікадня, спраўляецца за тыдзень перад Вялікім постам.

Традыцыйныя масленічныя стравы – бліны і аладкі, сыр і масла. Маслу і сыру (на ўсходзе Беларусі асабліва блінам)  надаваўся магічны сэнс. Бліны, паводле павер’я , як і ўсе круглыя прадметы, дапамагалі сонцу хутчэй рухацца, паскаралі надыход вясны. А сыр і масла (сытая ежа) спрыялі таму, каб увесь год быў сытны (багаты).

У гэтым годзе музей гасцінна сустрэне наведвальнікаў сваёй цікавай праграмай. Маладых, якія ў 2014 годзе заключылі шлюб, чакае эпізод “Ушанаванне маладых”. Упершыню кожны наведвальнік будзе мець магчымасць даведацца і “наведаць” усе сем дзён масленічнага тыдня: “Сустрэча”, “Зайгрыш”, “Разгул або Лакамка”, “Конскае свята”, “Цешчын вечар”, “Залоўкіны пасядзелкі”, “Даравальная нядзеля”.

Падчас правядзення мерапрыемства “Масленіца” кожнага чакаюць:

Упершыню:

  • Пазнавальная і гульнёва-забаўляльная вандроўка “Масленічны тыдзень”.
  • Конкурс малюнка “Намалюем Масленку”.

Традыцыйна:

  • Канцэртная праграма ад фальклорных калектываў.
  • Навучальны майстар-клас па вырабу масленічнай лялькі-абярэга.
  • Лялечны тэатр “Батлейка”.
  • Конкурс “Масленічная лялька-2015”
  • Масленічныя гульні і забавы
  • Конкурс для дзяцей і дарослых  на снежную скульптуру (пры наяўнасцi снега)
  • Катанне на конях і  гужавым транспарце.

Кульмінацыяй масленічных гулянняў стане спальванне пудзіла зімы “Марэны”.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату раім набыць сувеніры ад народных майстроў, дзейсніць вандроўку над музеем на верталёце. “Беларуская карчма” прапануе бліны на любы густ і стравы, прыгатаваныя на адкрытым вогнішчы.

Запрашаем амарскія калектывы прыняць удзел у канцэртнай праграме на аматарскай пляцоўцы падчас  мерапрыемства. Заяўкі на ўдзел неабходна падаць па 15 лютае на скрыню (e-mail) info@etna.of.by або праз сайт: www.etna.by

Запрашаем прыняць удзел у Масленічных гуляннях на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:   80 000 руб. –  для дарослых,  60 000 руб. – для студэнтаў і пенсіянераў, 40 000 руб. –  для дзяцей школьнага ўзросту, для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

“Сямейны білет”  (два дарослых і два школьніка) – 200 000 руб.

УВАГА!    САЧЫЦЕ  ДА  ДАДАТКОВАЙ  ІНФАРМАЦЫЯЙ НА САЙЦЕ МУЗЕЯ etna.by.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе  з 10.00 да 16.30.

Як знайсці музей

 

etna.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM