• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура Канцэрты Іншае Мінск

MietNakcis: калядная вечарына

Пачатак: 20.12 (19:00)
Этнакрама "Рагна"
(Мінск, вул. Сухая, 4 )
Кошт: Уваход вольны

Вось ужо ў трэці раз у менскай этна-краме “Рагна” пройдзе арганізаванае “Свайкстай” каляднае мерапрыемства – MietNakcis. Дзейства адбудзецца ў калядную пару – 20 снежня (пятніца). Пачнем а 7-й вечара.

Перш прэзэнтуем кнігу, выдадзеную ўвосень у “Бібліятэцы “Свайксты”, – пераклад з Ёнаса Трынкунаса, “Шлях старалітоўскай рэлігіі“. Адмыслова запрашаем да выказвання тых, хто ўжо прачытаў кнігу. Тыя, хто толькі хацеў бы займець, змогуць набыць кнігу па ніжэйшым, рэдакцыйным кошце.

Супольна пагутарым пра тутэйшых, балцкіх, старалітоўскіх багоў, а таксама пра шматстайнасць каляднай абрадавасці – пра разнастайнасць складнікаў вялікай каляднай містэрыі на Зімовы сонцаварот. Будзе і прамы абрадавы момант.

У другой палове вечарыны калядных песень запяюць гурты Dainava, Горынь, VolArt. Будзе адмысловых калядных страў, якіх мо’ нідзе больш, апроч як тут, і не пакаштуеце. Нечаканкі-сюрпрызы таксама будуць.

Назва імпрэзы, МéтНакціс, значыць “Ноч года“. Альбо MietNakcis, калі казаць на даўнейшай, балцкай гаворцы гэтай зямлі: metan – год, naktis – ноч. Згадайма словы менскага этна-культуролага С. Санько:

“Добра вядомае ў нашай традыцыi атаесамленне гадавых памiнальных дзён з адпаведнымi часткамi сутак. У паасобку, веснавыя памінальныя дні Фаміна тыдня называлiся “снеданнем па радзiцелях”, летнiя на Сёмуху адпаведна — “абед па радзiцелях”, а восеньскiя змiтраўскiя дзяды — “вячэра па радзiцелях”. Увесь шэраг прыпадабненняў “прачытваецца”: Вясна — Ранiца, Лета — Поўдзень, Восень — Вечар, Зiма — Ноч”.

Улічыце, клі ласка, тэхнічны момант. Прамы праход ад ст.м. “Фрунзэнская”, паўз “Мулен Руж”, да этна-крамы “Рагна” (вул. Сухая 4) з-за будаўніцтва новай станцыі метро цяпер закрыты. Таму калі будзеце ісці ад метро, дык на вуліцу Караля (а “Рагна” – на скрыжаванні вуліц Караля і Сухой) найлепш ісці, выйшаўшы з метро да “Еўраопта” (гэта ў накірунку руху цягніка з цэнтра, а ў пераходзе налева). Тады дваром выйдзеце на вул. Караля і, збочыўшы налева, 200 м пройдзеце да агароджы будоўлі, а там адразу і “Рагна”.

Падзеі ўкантакце і ў фэйсбуку, далучайцеся!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю
    Грамадства
    Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы
    Грамадства
    Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    Грамадства
    Згуртаванасць і салідарнасць: чаму заўзятары байкатуюць беларускі футбол
    Гісторыя
    «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў
    Тэатр
    Сёння ў Купалаўскім плануюць паказаць «Паўлінку»
    Грамадства
    Крама нацыянальнай сімволікі Symbal.by цалкам спыніла сваю працу
    Гісторыя
    100 год таму ў Гродне працавала запалкавая фабрыка. Аб ёй усе забыліся
    Музыка
    Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў
    Музыка
    10 натхняльных песень гэтай вясны
    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Палацы Брэсцкай вобласці
    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM