• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Канцэрты Мінск

Міжнародны фестываль пост-скульптуры

Пачатак: 02.11 (19:00)
Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
(Мінск, вул. Азгура 8)
Кошт: 5 р.

Пачатак 7 лістапада а 19–й гадзіне.

Места: мемарыяльны музей-майстэрня Азгура

Уваход – 5 р.

Квіткі ў касе музея.

Легендарны Ёзэф Бойс лічыў, што скульптурай з’яўляецца любое пазітыўнае сацыяльнае дзеянне – скажам, пасадка дрэў. Безумоўна, гэта дысануе з традыцыйным для нас разуменнем скульптуры – як чагосьці бронзавага і абавязкова нерухомага, здатнага моўчкі глядзець на мітуслівы свет з вышыні свайго пастамента. Мы перакананыя, што магчымасці аднаго з самых старажытных відаў мастацтваў – куды больш маштабныя, чым мы прывыклі думаць.

Скульптура – гэта нейкі аб’ём, трансфармаваны творчым высілкам. Але хто сказаў, што аб’ём абавязкова павінен быць абмежаваны толькі трыма вымярэннямі і выкананы ў нейкім цвёрдым матэрыяле? Можна ж сабе ўявіць, напрыклад, аб’ём гуку, або святла, або суперажывання, або..

Фестываль пост-скульптуры – гэта даследаванне самых розных аб’ёмаў і глыбінь. Некаторыя з іх фармалізаваныя ў тых ці іншых творах, а некаторыя могуць быць адчутыя толькі інтуітыўна.

Электраакустычную п’есу аднаго з флагманаў айчыннага акадэмічнага авангарду Валерыя Воранава “Ленін у кастрычніку” і відэа нямецкага візуальшчыка Гунара Эмэрыха можна назваць своеасаблівым маніфестам усёй імпрэзы. Наратывы прамінулай эпохі рассыпаюцца на атамы – асобныя гукі і вобразы, і з гэтых кавалачкаў пазла складаецца новы твор, цікавы і актуальны для сённяшняга гледача.

Ініцыяваны Андрэем Кудзіненкам праект Хронотопь ставіць перад сабой мэту змяніць каштоўнасныя арыентыры кінатворчасці, арыентуючыся не на ілюзорную вечнасць, а на “тут і цяпер”. Гэтым разам зроблены новы, беспрэцэдэнтны крок у плане працэсуалізацыі кінапрацэсу. У рамках фэсту рэжысёры будуць не паказваць свае фільмы, але іх здымаць – непасрэдна на публіцы!

Легенда тутэйшага андэрграўнду Белорусский климат адкрые іншае вымярэнне кіно, якое не патрабуе ніякіх візуальных сродкаў. А вось вядомы перформер Канстанцін Мужаў наадварот дэбютуе з фільмам, знятым на камеру.

Чэскі мастак Хынэк Вацэк пераўтварае ў скульптуру ўсё, што патрапіцца яму пад руку, нават уласны сняданак. Як гэта ўласціва яго старэйшаму таварышу Яну Шванкмаеру ды многім іншым суайчыннікам, канцэптуальнасць тут спалучаецца з іроніяй. У рамках фэсту адкрыецца выстава твораў гэтага аўтара, а таксама чакаецца яго перформанс.

Міхаіл Гулін пакуль не анансуе сваю дзею, але ведаючы гэтага мастака, можна быць пэўным, што сумнай яна не будзе.

Мультымедыйная група Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk  (Ілля Сін, Павел Вайніцкі і Яўген Рагозін) упершыню прадставіць перфарматыўную інталяцыю, амаль утоеную ад вачэй публікі.

Адзін з самых вядомых паэтаў новай генерацыі Віталь Рыжкоў прадэманструе сваё альтэр эга – рэпера AGNST. Небанальна лірычныя вершы будуць чаргавацца з куды больш ваяўнічай чыткай, супастаўляючы тыя два кшталты культуры, якія нядаўна здаваліся антаганістычнымі.

Вечар завершыць яшчэ адзін унікальны праект – харэаграфічны хэпенінг. Асновай творчай дзейнасці групы Structurers пад кіраўніцтвам Сяргея Паяркова з’яўляецца структураванне калектыўных формаў рухальнай імправізацыі. Да танцораў гэтым разам далучацца музыканты з Radiofillz і насельнікі мінскага псіханеўралагічнага інтэрната №3, аб’яднаныя ў ініцыятыўную групу Арт “Ну-во!”.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM