• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

Назад да сярэднявечча: Павел Данэйка запрашае абмеркаваць выклікі будучыні

Пачатак: 27.05 (18:30)
Галерэя Ў
(Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А)

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляюць

цыкл публічных лекцый “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”

ПАВЕЛ ДАНЭЙКА

ВЫКЛІКІ БУДУЧЫНІ: НАЗАД ДА СЯРЭДНЯВЕЧЧА

Ніводная краіна не можа быць прыкладам для Беларусі, бо трэба знаходзіць уласныя рашэнні ў сваёй краіне для ўласнага народа. Гэта як у асабістым жыцці – вы можаце мець нейкія ідэалы, але гэта вашае жыццё, вашае асяроддзе і вашая сітуацыя. Трэба шукаць уласнае развязанне. Трэба ствараць будучыню тут, а будучыня – гэта тваё асабістае вырашэнне тваіх асабістых праблем.

З інтэрв’ю з Паўлам Данэйкам

Мы жывем у кантэксце змены тэхналагічнай парадыгмы і пераходу ад фабрычнай вытворчасці да інфармацыйнага грамадства, дзе кіраваць будуць інтэлектуальныя эліты. Распаўсюд Інтэрнэту даў нам новыя магчымасці без пасярэднікаў вырашаць самыя розныя пытанні – ад элементарнага шопінгу да праблем палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага характару. Краўдфандынг стаў нармальнай практыкай фінансавання праектаў. Танныя рэчы, створаныя 3D-прынтэрамі, кастамізацыя прадуктаў, доўгажыхарства – усё гэта не такія далёкія перспектывы нашага жыцця. Гэтыя тэндэнцыі сведчаць пра тое, што чалавецтва рухаецца ў свет, дзе зменіцца сам спосаб жыцця, а разам з гэтым роля і месца традыцыйных інстытутаў – дзяржавы, сям’і, працы.

Як будзе выглядаць сацыяльная арганізацыя будучыні? Якія з сусветных трэндаў ужо закранулі ці закрануць Беларусь у бліжэйшым часе? Якія бар’еры перашкаджаюць нам стаць часткай гэтых працэсаў і адказаць на выклікі будучыні?

27 траўня Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” запрашаюць на адкрытую лекцыю генеральнага дырэктара бізнес-школы ІПМ Паўла Данэйкі “Выклікі будучыні: назад да сярэднявечча”. Галерэя Ў (пр-т Незалежнасці, 37 а), пачатак а 18.30

На думку лектара, “сярэднявечча” – гэта менавіта той вобраз, які дазваляе нам зразумець новую сацыяльнасць, да якой вядуць сучасныя тэндэнцыі і трэнды. Гэта сацыяльнасць, дзе будуць дамінаваць індывідуальны падыход і лакальныя супольнасці, дзе шматлікія пытанні здравааховы, рынку працы будуць вырашацца на лакальным узроўні, а за дзяржавай будуць замацаваныя сістэмныя функцыі – такія як абарона і бяспека. Сумнеўна? Правакацыйна? Прыходзьце спрачацца і дыскутаваць! Уваход на лекцыю вольны!

Відэазапісы папярэдніх лекцый і анонсы наступных падзей Лятучага ўніверсітэта шукайце на сайце.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Гісторыя
    У Брэсцкай крэпасці скончылася рэстаўрацыя Пятага форта
    Замежжа
    Financial Times: Рэха Беларусі ў расійскіх пратэстах у падтрымку Навальнага
    Каранавірус
    Маскі, бар'еры, скразнякі, дэзынфекцыя: што дапамагае ў барацьбе з кавідам, а што не
    Краіна
    Беларусы ўвайшлі ў 2021 год з арміяй беспрацоўных
    Грамадства Музыка
    «У мяне спыталіся, дзе мае дзеці і ці ўпэўненая я ў іх бяспецы. Бо разумелі, што гэта вымусіць мяне з’ехаць», — вялікая гутарка з Настай Шпакоўскай
    Замежжа
    Ва Ўкраіне зьнесьлі апошні помнік Леніну
    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM