• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

«НГО внутряшка» — анлайн-канферэнцыя пра ўнутраныя працэсы грамадскіх арганізацый

Пачатак: 25.06 (16:00)
YouTube
Кошт: Прагляд вольны

Асамблея НДА Беларусі, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый, Арт Сядзіба і Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашаюць на анлайн-канферэнцыю пра грамадскі сектар “НГО внутряшка”.

25 чэрвеня з 16.00 да 21.00 на прасторах YouTube вы зможаце далучыцца да вэбінараў і дыскусій пра ўнутраны стан беларускіх актывістаў і актывістак і паглядзець грамадскі сектар знутры, які ён ёсць, на болі і сумневы, перамогі і поспехі, думкі і ваганні людзей, якія там працуюць.

Канферэнцыя “НГО внутряшка” створана для працаўнікоў і працаўніц грамадскіх арганізацый, ініцыятыў, лідараў і лідэрак, валанцёраў і валанцёрак.

Гэтай падзеяй мы хочам паказаць магчымыя спосабы развіцця кар’еры ў НДА, процідзейнічаць выгаранню актыву грамадскіх арганізацый, паказаць магчымыя спосабы аднаўлення рэсурснага стану, як самастойна, так і ў арганізацыі.

Праграма анлайн-канферэнцыі “НГО внутряшка”:

16:00 – 17:00 Дыскусія “Кар’ера ў НДА: ці гэта магчыма?”. Рэгістрацыя.

З гісторый нашых спікераў і спікерак – Алеся Бяляцкага, Валерыі Ваўкагонавай, Станіславы Гусаковай і Уладзіміра Каржа – вы даведаецеся як развівацца і расці ў адной арганізацыі, а калі дзеля росту варта памяняць НДА. Як прапрацаваць у адной арганізацыі 20 гадоў і не засумаваць, а таксама як выйсці на міжнародны ўзровень і пацвердзіць сваю экспертнасць у іншых краінах.

17:00 – 18:00 Дыскусія “Сышлі з сектара. Здрада ці развіццё”. Рэгістрацыя.

Прыходзь на анлайн-дыскусію, на якой спікеры і спікеркі – Уладзь Сташкевіч, Віка Біран, Аня Клімовіч, Ірына Іванова – раскажуць, як яны выбіралі паміж НДА, бізнесам і IT, паміж развіццём і аднатыпнымі праектамі. Ты пачуеш гісторыі пра тое, як сысці з сектара, але застацца верным сваёй НДА, як сумяшчаць актывізм і новую працу.

18:00 – 19:00 Воркшоп “Мае калегі выгарэлі – што рабіць” + презентацыя чат-бота па антывыгаранню. Рэгістрацыя.

Эмацыйнае і прафесійнае выгаранне – нярэдкая з’ява ў трэцім сектары. На жаль, не ўсе актывісты і актывісткі могуць яго распазнаць і своечасова прадухіліць. Таму лідарам і лідаркам грамадскіх арганізацый важна ўмець убачыць прыкметы выгарання ў іншых.

З дапамогай псіхалагіні і арганізацыйнай кансультанткі з Эстоніі Ёланты Ціхановіча пастараемся разабрацца, як выявіць выгаранне ў калегі ці каляжанкі, як яго прадухіліць і не заразіцца выгараннем самому/самой.

19:00 – 20:00 Дыскусія “Жаночае лідарства: міф ці рэальнасць”. Рэгістрацыя.

Палова планеты – жанчыны, але большасць кіруючых пасад у свеце займаюць мужчыны. Чаму так і ці няма тут сусветнай змовы? Давайце разбірацца разам!

Як быць лідаркай у краіне, дзе “канстытуцыя не пад жанчыну”? Ці праўда, што жанчыны добрыя выканаўцы, але кепскія кіраўніцы? Запрашаем на дыскусію з беларускімі лідаркамі з розных сфераў і гарадоў.

20:00 – 21:00 Вэбінар “Тымбілдынг – забава або эфектыўная налада працэсу працы каманды”. Рэгістрацыя.

Запрашаем пагаварыць пра эфектыўны і прадуманы тымбілдынг. Тымбілдынг – яго хтосьці павінен прадумаць і спланаваць або досыць проста замовіць сауну?

На вэбінары прадстаўніцы 3 арганізацый – Жывая бібліятэка, RADA, кааператыў “Лістоўка” , – падзеляцца сваімі інструментамі пабудовы каманды, раскажуць ці магчымы тымбілдынг у анлайне ці ў той час, калі каманда працуе дыстанцыйна.

Каб не прапусьціць цікавыя дыскусіі, рэгіструйцеся і атрымлівайце нагаданне пра падзеі канферэнцыі. 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM